26 красавiка 2024, Пятніца, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гіркін заявіў пра падрыхтоўку перавароту ў РФ з апорай на войска і сілавікоў

19
Гіркін заявіў пра падрыхтоўку перавароту ў РФ з апорай на войска і сілавікоў

Дыверсант абвінавачвае Крэмль у паразе і капітуляцыі.

У Расеі сфармавалася радыкальнае крыло ў так званай «партыі вайны», якая пагражае Крамлю звяржэннем. Яе асобамі сталі дыверсант ФСБ Ігар Гіркін (Стралкоў), данецкі калабарант Павел Губараў, прапагандыст Максім Калашнікаў і іншыя.

Гэтыя персанажы абвясцілі афіцыйна аб стварэнні так званага «Клуба раззлаваных патрыётаў», а таксама выпусцілі свой маніфест, паведамляе dialog.ua.

Групоўка заявіла аб надыходзячай паразе РФ у вайне супраць Украіны. Яна таксама пагражае захапіць уладу ў краіне, калі Крэмль пойдзе на капітуляцыю і ў Расеі пачнуць адраджацца дэмакратычныя сілы.

«Мы раззлаваныя тым, што ідзём ад паразы да паразы і нічога не змяняецца. Мы ствараем «Клуб раззлаваных патрыётаў». Не пабаюся гэтага сказаць, але мы рухаемся да вайсковай паразы. Калі падзеі пойдуць па горшым сцэнары, мы павінны будзем стаць тым самым апошнім рубяжом абароны. І калі здарыцца які-небудзь капітулянцкі празаходні пераварот, то мы павінны будзем яго перакуліць, абапіраючыся на ўсе самыя «здаровыя» сілы ў войску, сілавых структурах», - заявілі Стралкоў з таварышамі ў сваім маніфесце.

Матывы гэтых персанажаў цалкам зразумелыя, бо яны бралі самы актыўны ўдзел у расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Напрыклад, Стралкоў ужо асуджаны Міжнародным судом завочна на пажыццёвае зняволенне за дачыненне да знішчэння рэйса МН17. У выпадку прыходу да ўлады ў РФ дэмакратычных сіл гэтым персанажам, без усялякіх сумневаў, прыйдзецца паўстаць перад правасуддзем, чаго яны моцна не жадаюць.

Сітуацыю пракаментаваў у Twitter вядомы расейскі палітолаг Андрэй Піянткоўскі. Ён убачыў у гэтай падзеі прыкметы будучага краху пуцінскага рэжыму.

«Ультрафашысты кідаюць выклік старому Кабаеву (дыктатару РФ Пуціну – рэд.), які засядзеўся на залатым унітазе. Тое, што яны яшчэ жывыя, азначае, што яны маюць падтрымку ў сілавых структурах. Працуйце, браты! Знішчайце адзін аднаго», - напісаў Піянткоўскі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках