10 траўня 2024, Пятніца, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гаага ўсё бліжэйшая: што вядома пра рэзалюцыю ПАРЕ, дзе згадваецца Лукашэнка

9
Гаага ўсё бліжэйшая: што вядома пра рэзалюцыю ПАРЕ, дзе згадваецца Лукашэнка

Беларускага дыктатара назвалі памагатым генацыду.

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прызнала ордэр Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе на арышт Пуціна паводле падазрэння ў арганізацыі выкрадання ўкраінскіх дзяцей. Адпаведная рэзалюцыя была прынятая 27 красавіка.

Украінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка падаваў папраўку да праекту рэзалюцыі, якім прапаноўвалася прызнаць Лукашэнку суўдзельнікам выкрадання Расеяй украінскіх дзяцей - і гэтая папраўка ўвайшла ў канчатковы тэкст прынятага дакумента.

«Лукашэнка - прызнаны датычным да генацыду украінцаў! Афіцыйна праўка прынятая! Мая праўка да рэзалюцыі ў ПАРЕ аб прызнанні Лукашэнкі датычным да прымусовай дэпартацыі дзяцей і дарослых з акупаваных тэрыторый Украіны. Што аўтаматычна робіць Лукашэнка вінаватым у генацыдзе, які чыніць Расея ва Украіне», – адзначыў народны дэпутат.

Устрымаліся падчас галасавання прадстаўнікі Турцыі, Кіпра і Арменіі, якія не ратыфікавалі Рымскі статут. Супраць прагаласавала дэпутатка з Нарвэгіі.

Рэзалюцыя ПАРЕ ў нейкай ступені набліжае Лукашэнку да ордэру на арышт ад Міжнароднага крымінальнага суда, мяркуе гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

Але адначасова яна "ставіць Украіну ў цяжкае становішча". "Выходзіць, што Лукашэнку прызнаюць суўдзельнікам генацыду, але адначасова падтрымліваюць дыпламатычныя стасункі з ягоным рэжымам", — піша Фрыдман.

Даўней сайт Charter97.org пісаў, як Лукашэнка дапамагае расейцам выкрадаць дзяцей з акупаванай часткі Украіны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках