26 красавiка 2024, Пятніца, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольфавіч: У Польшчы ствараецца наступальная групоўка

50
Вольфавіч: У Польшчы ствараецца наступальная групоўка
АЛЯКСАНДР ВАЛЬФОВІЧ

Сакратар Рады бяспекі Беларусі палохае Лукашэнку.

Размяшчэнне расейскай тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі - адзін з крокаў стратэгічнага стрымлівання, заявіў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БелТА.

Вальфовіч наракае, што "на тэрыторыі сумежных краін, на тэрыторыі перш за ўсё Польшчы, - да 4% УБП адводзіцца на патрэбы абароны".

«Ствараецца ўвогуле наступальная групоўка, гэта відаць няўзброеным поглядам. Каб ахаладзіць гэтыя галовы, Беларусь, вядома, можа пайсці гэтым жа шляхам і эканоміку перанакіраваць на ваенныя патрэбы, пачаць павялічваць і разгортваць узброеныя сілы да колькасці ваеннага часу, але гэта ляжа вялікім цяжарам на эканоміку, на дабрабыт грамадзян, насельніцтва Беларусі. Нашто гэта рабіць? Людзі звыклі жыць у выгодзе, цывілізавана, прыгожа.

Дык вось адным з элементаў, скажам так, стратэгічнага стрымлівання ў вайсковым плане, вядома, з'яўляецца тактычная ядзерная зброя», - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Вальфовіч сцвярджае, што гэта Захад не пакінуў Беларусі іншага выйсця. «Хоць, выводзячы ў 1990-х гадах ядзерную зброю з Беларусі, Захад, перш за ўсё Злучаныя Штаты Амэрыкі, гарантаваў бяспеку, адсутнасць якіх-небудзь санкцый у дачыненні да Беларусі, - нагадаў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі. - Сёння ўсё парушанае, бо размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца адным з крокаў стратэгічнага стрымлівання».

Вальфовіч мяркуе, што "чырвоныя лініі" на Захадзе не пяройдуць, не патлумачыўшы, што мае на ўвазе. Але калі што, Вальфовіч гатовы да ўжывання ядзернай зброі.

«Бо ўжыванне нават тактычнай ядзернай зброі прывядзе да незваротных наступстваў. Гэта будзе, вядома, надзвычайны крок. Але крок, апраўданы для таго, каб абараніць нашу краіну. Нам чужога не трэба, але сваё мы ніколі не аддамо», - сказаў ён.

25 траўня міністры абароны Беларусі і Расеі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі дакументы, якімі вызначаецца парадак размяшчэння ў нашай краіне расейскай нестратэгічнай ядзернай зброі. Шайгу пры гэтым падкрэсліў, што кантроль за зброяй, а таксама прыняцце пастаноў аб ужыванні застаюцца за Расеяй.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках