26 красавiка 2024, Пятніца, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое надвор'е чакае беларусаў да канца траўня

Якое надвор'е чакае беларусаў да канца траўня

Прагноз на 30 траўня - 1 чэрвеня.

30 траўня надвор'е ўночы будзе вызначаць вобласць падвышанага атмасфернага ціску, удзень адаб'ецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту. Пераменная воблачнасць, піша pogoda.by.

Уначы пераважна без ападкаў, удзень месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер уночы няўстойлівы слабы, удзень паўночна-заходні сярэдні, месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +7..+13°С, месцамі яна складзе +4..+6°С, максімальная ўдзень +19..+25°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

31 мая - 1 чэрвеня ўмовы надвор'я будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ўдзень 1 чэрвеня па поўначы краіны адаб'ецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту.

31 траўня малавоблачна. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночны, паўночна-заходні слабы да сярэдняга. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +2..+8°С, па паўднёвым усходзе Беларусі да +11°С, максімальная ўдзень +18..+24°С.

1 чэрвеня пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах па поўначы краіны чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер няўстойлівы сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +3..+10°С, максімальная днём +20..+27°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках