2 траўня 2024, Чацвер, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вечаровая зводка Генштаба УСУ

2
Вечаровая зводка Генштаба УСУ

Сітуацыя на фронце 29 траўня.

Расейцы засяродзіліся на спробах поўнай акупацыі Луганскай і Данецкай абласцей, а ўкраінскія вайскоўцы атакавалі тры сродкі супрацьпаветранай абароны акупантаў.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на зводку Генеральнага штаба УСУ.

Расейскія абстрэлы

Цягам дня Расейская Федэрацыя нанесла два масаваныя ракетна-авіяцыйныя ўдары па тэрыторыі Украіны.

Уначы вораг ужыў крылатыя ракеты паветранага базавання Х-101/Х-555 і іранскія ўдарныя БпЛА «Shahed-136/131».

Паводле ўдакладненай інфармацыі, сіламі і сродкамі паветраных камандаванняў ва ўзаемадзеянні з супрацьпаветранай абаронай іншых складнікаў Сілаў абароны Украіны, знішчаны 36 з 40 крылатых ракетаў Х-101/Х-555 і 30 з 38 ударных БпЛА «Shahed-136/131».

Днём вораг ужыў крылатыя і балістычныя ракеты аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр» па аб'ектах цывільнай і крытычнай інфраструктуры горада Кіеў. Сіламі і сродкамі Паветраных сілаў Узброеных сілаў Украіны 11 з 11 ракетаў былі знішчаныя.

Увогуле, цягам гэтага дня вораг нанёс 53 авіяцыйныя ўдары і здзейсніў блізу 20 абстрэлаў з рэактыўных сістэмаў залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і населеных пунктах.

На жаль, ёсць пацярпелыя сярод цывільнага насельніцтва, пашкоджаныя прыватныя жылыя дамы, іншая цывільная і адміністрацыйная інфраструктура. Верагоднасць нанясення ракетных і авіяцыйных удараў па ўсёй тэрыторыі Украіны і надалей застаецца высокай.

Сітуацыя на франтах

Вораг прадаўжае засяроджваць асноўныя намаганні на спробах поўнай акупацыі Луганскай і Данецкай абласцей. Цягам дня падраздзяленні сілаў абароны адбілі 20 варожых атак.

На Валынскім і Палескім кірунках аператыўная абстаноўка застаецца нязменнай, прыкметаў фармавання наступальных груповак не выяўлена.

На Северскім і Слабажанскім кірунках праціўнік прадаўжае захоўваць ваенную прысутнасць у памежных з Украінай раёнах.

Цягам сутак нанёс авіяўдар у раёне Мелавога Харкаўскай вобласці. Ажыццявіў мінамётныя і артылерыйскія абстрэлы населеных пунктаў Сярэдзіна-Буда, Паўлаўка, Кацярынаўка, Шаўчэнкава, Вялікая Пісараўка Сумскай вобласці, а таксама Уды, Стралечча, Глыбокае, Марахавец, Цярновая, Ізбіцкае, Старыца, Гацішча, Ваўчанск, Плецянёў, Воўчая, Варвараўка, Бударкі, Зямлянкі, Чугуноўка ў Харкаўскай вобласці.

На Купянскім кірунку цягам дня вёў беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў раёне Масютоўкі Харкаўскай вобласці.

Артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы праціўніка зазналі Калодзязнае, Каменка, Краснае Первае, Навамлінск, Дварычная, Западнае, Масютоўка, Петрапаўлаўка, Кучароўка, Кіслоўка, Глушкаўка, Бераставое, Багуслаўка Харкаўскай вобласці.

На Ліманскім кірунку цягам сутак вораг наступальных дзеянняў не праводзіў. Нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёнах Белагораўкі Луганскай вобласці і Спірнага Данецкай вобласці.

Артылерыйскія абстрэлы зазналі Неўскае, Дзіброва, Белагораўка Луганскай вобласці і Спірнае Данецкай вобласці.

На Бахмуцкім кірунку цягам дня вораг наступальных дзеянняў не праводзіў. Нанёс авіяцыйны ўдар у раёне Тарэцка Данецкай вобласці.

Ад варожых абстрэлаў пацярпелі Васюкоўка, Краматорск, Ціханаўка, Арэхава-Васільеўка, Бахмут, Часіў Яр, Іванаўскае, Прадцечына, Белая Гара, Жалезнае і Нью-Ёрк Данецкай вобласці.

На Аўдзееўскім кірунку вораг наступальных дзеянняў не праводзіў.

Нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёнах Аўдзееўкі і Вадзяніка Данецкай вобласці. Ажыццявіў артылерыйскія абстрэлы населеных пунктаў Новакалінава, Аўдзееўка, Первамайскае, Карлаўка Данецкай вобласці.

На Мар'інскім кірунку ўкраінскія абаронцы адбілі 12 атак праціўніка ў раёне горада Мар'інка. Вораг нанёс авіяцыйны ўдар у раёне Георгіеўкі. Разам з тым варожыя абстрэлы зазналі Мар'інка і Георгіеўка Данецкай вобласці.

На Шахцёрскім кірунку вораг нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёнах Вуглядара і Прачыстаўкі. Ажыццявіў абстрэлы населеных пунктаў Парасковееўка, Новаміхайлаўка, Вуглядар, Новаўкраінка, Прачыстаўка і Шахцёрскае.

На Запарожскім і Херсонскім кірунках вораг прадаўжае весці абарончыя дзеянні. Нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёнах Гуляйполе, Малая Такмачка Запарожскай вобласці.

Ажыццявіў абстрэлы населеных пунктаў Врэміўка, Зялёнае Поле, Наваполь Данецкай вобласці; Вольгаўскае, Гуляйполе, Малая Такмачка, Нованаданаўка, Арэхаў, Новаандрэеўка і Сцепнагорск Запарожскай вобласці; Качкароўка, Мылавое, Казацкае, Бургунка, Львова, Іванаўка, Антонаўка, Камышаны, Дняпроўскае, Кізаміс Херсонскай вобласці і горад Херсон.

Здарэнні

Расейскія акупанты прадаўжаюць рабаваць мірнае насельніцтва. Так, у часова захопленым Сватаве Луганскай вобласці, у фермерскіх гаспадарак, якія, у сувязі з выездам уладальніка, не могуць падаць некаторых дакументаў на права ўласнасці, проста забіраюць камбайны, грузавікі і іншую дарагую тэхніку.

Страты ворага

Авіяцыя сілаў абароны за дзень нанесла 15 удараў па раёнах засяроджвання асабовага складу і ваеннай тэхнікі ворага.

Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі падбілі 3 раёны засяроджвання ўзбраення і ваеннай тэхнікі, склад боепрыпасаў, 3 сродкі супрацьпаветранай абароны і яшчэ 3 важныя цэлі праціўніка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках