27 красавiка 2024, Субота, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чакаеш, чакаеш і вось наце!»: Беларусы паказалі наступствы навальніцаў з градам

9
«Чакаеш, чакаеш і вось наце!»: Беларусы паказалі наступствы навальніцаў з градам

У МНС папярэдзілі пра новыя «нечаканкі» надвор'я.

Абяцаная сіноптыкамі «вясёлая» пятніца абярнулася для некаторых рэгіёнаў Беларусі моцнымі залевамі са шквалістым ветрам і градам. Тым часам у МНС выпісалі новае штармавое папярэджанне – навальніцы чакаюцца ў асобных раёнах краіны і ў суботу, 10 чэрвеня.

Моцныя залевы з парывістым ветрам увечары 9 чэрвеня абрынуліся на асобныя раёны Берасцейскай вобласці. Пра дажджы, якія пераходзяць у град, паведамілі таксама жыхары Менскай і Віцебскай абласцей – відавочцы падзяліліся фатаграфіямі і відэа наступстваў непагадзі ў сацсетках, паведамляе «Тэлеграф».

Так, на трасе пад Віцебскам лівень і град былі такой сілы, што абачлівыя аўтамабілісты былі вымушаныя спыніцца на збочыне дарогі і перачакаць непагадзь.

«Вось ужо паліло дык паліло!» – пракаментаваў становішча на дарозе адзін з відавочцаў, які выклаў відэа ў TikTok.

@andrei_sibir_tiktok_hits Такое лето))) #град #витебск #андрейсибирь #ливень #снег ♬ оригинальный звук - andrei_sibir

«Чакаеш, чакаеш і вось яно наце вам!» – пракаментавалі карыстальнікі наступствы доўгачаканых ападкаў пасля доўгага засушлівага перыяду.

Фатаграфіямі граду, які выпаў у Берасцейскай і Менскай абласцях, таксама падзяліліся падпісчыкі тэлеграм-канала аб надвор'і «Надвор'е». Паводле словаў мясцовых жыхароў, град выпаў у горадзе Драгічын Берасцейскай вобласці і ў вёсцы Маславічы, што за 25 км ад Менска.

Аўтары тэлеграм-канала таксама апублікавалі мапу ападкаў за 9 чэрвеня, на якой відаць, што ападкі назіраліся толькі ў асобных раёнах Беларусі.

Моцная залева прайшла таксама ў Баранавічах Берасцейскай вобласці. Фатаграфіі з гарадскіх вуліцаў, дзе лінеўкі не спраўляліся з вялікай колькасцю ападкаў, якія выпалі за кароткі прамежак часу, апублікаваў мясцовы партал навінаў «Наш край».

У МНС выпісалі штармавое папярэджанне на 10 чэрвеня

Між тым у Белгідраметцэнтры папярэдзілі, што навальніцы зноў чакаюцца ноччу і днём 10 чэрвеня па поўдні краіны. У сувязі з гэтым МНС выпісала чарговае штармавое папярэджанне. Акрамя ўсяго іншага, згодна з аператыўным прагнозам установы, 10 чэрвеня на большай частцы Менскай вобласці (а на астатняй тэрыторыі краіны – месцамі) будзе захоўвацца надзвычайная пажарная небяспека (5 клас).

У МНС расказалі, чаго трэба баяцца беларусам у гэты дзень:

узнікненне пажараў у прыродных экасістэмах

абрыў ліній сувязі і электраперадачаў

парушэнне электразабеспячэння

падтапленне дамоў, гаспадарчых пабудоваў, сельгасугоддзяў, аўтадарог мясцовага значэння

значнае зніжэнне бачнасці і цяжкасць руху транспарту аж да ягонага поўнага прыпынку.

Што да тэмператураў, то, паводле прагнозу сіноптыкаў, яна будзе вагацца ў дыяпазоне ад +18 да +24°С. Небяспекай можа стаць парывісты вецер – яго хуткасць у сярэднім павінна скласці 4–9 м/с, аднак месцамі парывы будуць узмацняцца да 14 м/с.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках