27 красавiка 2024, Субота, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі прапагандыст «зліў» дэталі падрыву Кахоўскай ГЭС

4
Расейскі прапагандыст «зліў» дэталі падрыву Кахоўскай ГЭС

Украінская выведка атрымала новыя доказы.

Крымскі блогер-калабарант Аляксандр Таліпаў прыняўся змагацца з «фэйкамі» датычна стратаў, панесеных акупацыйнымі войскамі на акупаванай тэрыторыі Херсоншчыны пасля падрыву Кахоўскай ГЭС. Ён назваў «бязглуздзіцай» паведамленні расейскіх «ваенкараў», што расейскіх захопнікаў на першай лініі на левым беразе Дняпра камандаванне кінула на волю лёсу і яны не маглі эвакуявацца, калі іх пазіцыі пачало падтапліваць.

Паводле словаў Таліпава, на момант падрыву ўсе расейскія акупанты ўжо эвакуяваліся з астравоў на Дняпры, фактычна ён прызнаў, што расейцы наўмысна ўзарвалі Кахоўскую ГЭС, перад тым даўшы каманду захопнікам на сыход з зоны затаплення. Аўдыяпрызнанне Таліпава апублікавалі ў Галоўнай управе выведкі Міністэрства абароны Украіны.

У сваім аўдыя, размешчаным у асабістым Telegram-канале здрадніка, Таліпаў раскрыў падрабязнасці падрыхтоўкі Расеяй падрыву Кахоўскай ГЭС. Ён накінуўся на расейскіх «ваенкараў», якія пасля падрыву паведамлялі, што захопнікаў кінулі на астравах. На думку калабаранта, гэта і нават кадры ўцёкаў акупантаў з пазіцый на Херсоншчыне праз затапленне – «фэйкі і трызненне», а тыя, хто пра гэта пісаў і казаў, працуюць ва Украіну.

«Проста велізарнае абурэнне цяпер адчуваю з нагоды публікацый шэрагу так званых вайсковых блогераў і патрыятычных каналаў, якія пішуць, што нашы вайскоўцы засталіся на астравах і цяпер знаходзяцца ў крытычным стане ці ледзь не на дрэвы залезлі, лодак няма, эвакуявацца не могуць. Гэта ўсё фэйк і трызненне Я не разумею, чаму да тых, хто разганяе адкрытую дэзынфармацыю, да гэтага часу не прыйшоў таварыш маёр. Да гэтага яны разганялі баі пастановачныя ў Белгародскай вобласці, праводзілі эвакуацыю Крыма, публікуюць шэраг фэйкаў на сталай аснове і ўсё гэта ім сыходзіць з рук. Усе гэтыя фэйкі падхопліваюць украінскія тэлеграм-каналы і разганяюць здраду па трубах», – заявіў Таліпаў.

Аспрэчваючы «фэйкі», ён мімаволі раскрыў падрабязнасці падрыхтоўкі акупантамі падрыву Кахоўскай ГЭС. Паводле ягоных словаў, перад разбурэннем дамбы акупанты на першай лініі атрымалі каманду на сыход, і выбух прагрымеў тады, калі яны ўсе эвакуяваліся.

«Звязаўся з нашымі хлопцамі. З астравоў выйшлі ўсе. У тры начы ўжо нікога не было. Стратаў ніякіх няма. Таму ўся інфармацыя, якая публікуецца ў гэтым ключы, нахабная хлусня», – адзначыў здраднік.

Спробы Таліпава аспрэчыць паведамленні пра страты акупантаў прывялі да таго, што ён засведчыў наўмысны падрыў Кахоўскай ГЭС расейцамі.

«Гэта прамое сведчанне, што расейскія вайскоўцы ведалі пра хуткі тэракт і загадзя абвясцілі эвакуацыю. Ёсць высокая верагоднасць, што пасля шырокай агалоскі гэтай інфармацыі Таліпава традыцыйна паспрабуюць абвясціць “ворагам народа” або “агентам украінскіх спецслужбаў”. Зрэшты, колькасць падобных сведчанняў няўхільна расце. Усе яны стануць дадатковымі доказамі на будучым трыбунале», – запэўнілі ў ГУР МАУ.

Там таксама нагадалі, што здраднік Таліпаў, які актыўна падтрымлівае акупацыю Крыма Расеяй і агрэсію супраць Украіны, стварыў на паўвостраве рэсурс «крымскі смеш», які займаецца пераследам праўкраінскі настроеных жыхароў Крыма.

Нагадаем, раніцай 6 чэрвеня стала вядома, што акупанты ўзарвалі Кахаўскую ГЭС, пад пагрозай затаплення апынуліся дзясяткі населеных пунктаў, уключаючы Херсон.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках