28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Радзіна: Месца Лукашэнкі ў Навінках

46
Наталля Радзіна: Месца Лукашэнкі ў Навінках
Наталья Радина
Фото: Charter97.org

Апошнія заявы дыктатара - з галіны псіхіятрыі.

Польская група памежнікаў была абстраляная з боку Беларусі. Пад абстрэл патрапіў аўтамабіль з польскімі памежнікамі, у тым ліку сярод іх былі двое афіцэраў.

Выпадковасць або наўмысная правакацыя з боку лукашэнкавых карнікаў? Пра гэта і не толькі ў эфіры ўкраінскага "24 канала" расказала галоўна рэдактарка сайту Charter97.org Наталля Радзіна:

- Не думаю, што гэта проста выпадковасць. Пагроза з боку Беларусі ў Польшчы існуе даволі працяглы час. З 2021 года працягваецца так званы міграцыйны крызіс, калі з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу масава спрабавалі трапіць мігранты з краін Блізкага Усходу. Мы памятаем, што было шмат інцыдэнтаў з нападамі, закідваннем камянямі польскіх памежнікаў. У выніку Польшча пабудавала двухсоткіламэтровую агароджу на мяжы з Беларуссю. Таксама абсталяваная электронная агароджа, але, тым не менш, мы бачым, што польскіх памежнікаў ужо абстрэльваюць. Гэта не адзіны выпадак, уласна, нападу на краіну NATO з тэрыторыі Беларусі.

Акрамя гэтага быў скандал, а цяпер праводзіцца расследаванне, якім чынам у Польшчу трапіла ракета, якая магла быць выпушчаная з расейскага самалёта, што ўзлятаў з тэрыторыі Беларусі.

Ажыццяўляўся абстрэл украінскай тэрыторыі, але адна з ракет трапіла на тэрыторыю Польшчы.

Парушаны пяты артыкул Статута NATO, трэба жорстка рэагаваць, бо адбываецца напад на адну з краін Паўночнаатлантычнага альянсу.

- Якой можа быць гэтая жорсткая рэакцыя? Зразумела, што ніхто не ўвядзе ў дзейенне 5-ы артыкул NATO і не будзе страляць па Беларусі ў адказ. Як рэагаваць? Узмацняць санкцыі, рабіць Лукашэнку астатняе… хочацца сказаць «кітайскае», еўрапейскае або NATOўскае папярэджанне? Лукашэнка публічна называе Польшчу і Літву "ворагамі", "пагрозай для Беларусі", нібыта адтуль збіраюцца ўварвацца на беларускую тэрыторыю. Як на гэта рэагаваць?

- Рэагаваць трэба самым жорсткім чынам. Астатнія «кітайскія» і «еўрапейскія» папярэджанні ўжо ладна надакучылі, яны ніяк не ўплываюць на злачынны рэжым Лукашэнкі ў Беларусі. Мы бачым, што чым менш уводзіцца эканамічных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, тым больш у гэтага рэжыму развязваюцца рукі, тым мацнейшыя рэпрэсіі ўнутры краіны, а цяпер мы бачым, што ў краіну завозяцца расейскія ядзерныя ракеты, якія Лукашэнка пагражае ўжыць і супраць Украіны, і супраць краін NATO.

Таму, ясна, трэба ўзмацняць эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. На жаль, яны не ўводзяцца ўжо больш за год, а іх неабходна толькі ўзмацняць. Цяпер мы вітаем тое, што Міжнародная арганізацыя працы на спецыяльнай Міжнароднай канферэнцыі працы прагаласавала за рэзалюцыю з патрабаваннем ужыць супраць Беларусі 33-і артыкул Статута МАП. Гэта азначае ўвядзенне гандлёвага эмбарга ў дачыненні да Беларусі. Цяпер важна, каб нацыянальныя ўрады ўжылі гэты 33-ы артыкул Статута МАП. Гэта можа стаць дзейснымі захадамі супраць рэжыму Лукашэнкі, якая дапаможа і вызваліць палітычных зняволеных, і спыніць гэты рэжым, у тым ліку - паспрыяе вывядзенню ядзерных ракет, калі яны будуць завезеныя на тэрыторыю Беларусі.

Можна таксама казаць, што ў выпадку эскалацыі сітуацыі ў Беларусі, у выпадку ўзмацнення пагроз, якія ідуць у бок Украіны і NATO, можна пачынаць абмяркоўваць увядзенне на тэрыторыю Беларусі міратворчага кантынгенту NATO.

- Лукашэнка выхваляецца тым, што мае ядзерную бомбу, ядзерныя боегалоўкі або будзе мець найбліжэйшым часам. У інтэрвію расейскай прапагандыстцы Скабеевай ён смакаваў гэтую тэму: "Мільён чалавек адразу загіне". Такое адчуванне, што ён проста ў захапленні. "Ворагі няхай трымцяць" і да таго падобнае. Адначасова ён падаў перамяшчэнне ЯЗ на тэрыторыю Беларусі як сваю ініцыятыву. Лукашэнка кажа: "Я Пуціна нават не прасіў, я патрабаваў, каб ён вярнуў ядзерную зброю". Ясна, што гэта гучыць як ягоная фантазіі, ягонае тлумачэнне падзей, якіх не было ў рэчаіснасці.

Заходнія аналітыкі пішуць, што Лукашэнка аддае кантроль над Беларуссю Крамлю, аднак Лукашэнка пільнуецца іншай версіі, што гэта ён "гаспадар сітуацыі" і папрасіў ядзерную зброю. Як напраўду выглядае сітуацыя?

- Мы ж з вамі бачым, што Лукашэнка блытаецца ў сведчаннях. То ён будзе кіраваць расейскімі ракетамі, то не будзе кіраваць. То яны прыбылі на тэрыторыю Беларусі, то не прыбылі. Верыць гэтаму чалавеку, вядома, немагчыма. Мы бачым, што Крэмль цалкам зняпраўджвае ягоныя заявы аб кіраванні расейскімі тактычнымі ядзернымі ракетамі. Я думаю, відавочна, што Лукашэнка не будзе імі кіраваць. Аднак тое, што яны знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, будзе несці вялікую небяспеку і для Украіны, і для суседніх краін NATO. Тое, што Пуцін можа аддаць загад аб ужыванні ЯЗ, я не сумняваюся. Відавочна, што з гэтай мэтай яна і размяшчаецца на тэрыторыі нашай краіны. Так, можна казаць, што гэта проста ядзерны шантаж, бо Пуцін мерыцца размясціць іх падчас правядзення саміту NATO ў Вільні.

Але пагроза напраўду існуе. Я тут прыслухваюся да амэрыканскага гісторыка Юрыя Фяльшцінскага, які казаў яшчэ некалькі гадоў таму пра тое, што ядзерныя ракеты з'явяцца на тэрыторыі Беларусі. Тады яшчэ ніхто не гаварыў аб размяшчэнні ЯЗ на тэрыторыі нашай краіны.

Ён сцвярджае, што гэта трэба Пуціну для нанясення ўдару па тэрыторыі Украіны або адной з краін NATO з тэрыторыі Беларусі, каб удар у адказ прыпаў на тэрыторыю нашай краіны, а не Расеі. У гэтым ёсць пэўная логіка. Разумеючы, наколькі шалёны Пуцін, разумеючы, наколькі шалёны Лукашэнка, не выключаныя такія сцэнары. Сам жа дыктатар, калі кажа пра тое, што будзе "кантраляваць ядзерную зброю", набівае сабе цану. Лукашэнку вельмі раздражняе той факт, што ўвесь свет разумее, што ён марыянетка Крамля і нічым сёння не кіруе нават у Беларусі. Таму Лукашэнка хоча надаць сабе суб'ектнасць, таму гучаць гэтыя пагрозы і заявы.

- Інтэрвію Лукашэнку Скабеевай распаўсюдзілі шмат якія расейскія СМІ. Там гучала абсалютнае глупства. Расказаў Лукашэнка пра «страты УСУ падчас контрнаступу», згадаў пра ядзерную зброю і сказаў, што «канец вайны блізка». Нібыта, калі "Захад не будзе перашкаджаць, мы наблізімся да моманту, калі скончыцца вайна". Тыповае інтэрвію ў стылі Лукашэнкі, але яго моцна распаўсюдзілі і беларускія, і расейскія мэдыі. Пра што сведчыць казаць апошнія заявы Лукашэнкі аб "блізкім заканчэнні вайны"?

- Лукашэнку даўно варта звярнуцца да лекара. Каб каментаваць ягоныя заявы, трэба быць псіхіятрам, а не журналістам або палітыкам. Акрамя таго, што Вы сказалі, ён заявіў, што на тэрыторыі Беларусі жыве "тры мільёны расейцаў". Гэта да пытанняў аб лічбах, якімі аперуе Лукашэнка. Паводле звестак перапісу 2019 года ў Беларусі жыве 7,5% расейцаў, гэта блізу 700 тысяч, але ніяк не тры мільёны, нават з тымі расейскімі вайскоўцамі, якія ўвесь час знаходзяцца на тэрыторыю Беларусі. Таму верыць Лукашэнку і каментаваць яго - абсалютна бессэнсоўна і паталагічна.

- Тут я з Вамі абсалютна згодная, што гэтыя заявы няхай лепш каментуюць псіхатэрапеўты. А як беларусы рэагуюць на заявы Лукашэнкі? Што пішуць у сацыяльных сетках?

- Беларусы разумеюць, што Лукашэнку не дапаможа нават псіхатэрапеўт, гэта з галіны псіхіятрыі. Яму трэба звярнуцца ў клініку ў Навінках. Ёсць клініка пад Менскам. Туды, на жаль, пакуль змяшчаюць беларускіх палітычных вязняў, супраць якіх выкарыстоўваюць карную псіхіятрыю, як супраць актывісткі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліны Шарэнды-Панаюск. Але, я мяркую, месца Лукашэнкі менавіта ў гэтай клініцы.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках