27 красавiка 2024, Субота, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Прыгожын пачаў ваенны мяцеж, ведаючы, што Пуцін слабы

19
Зміцер Бандарэнка: Прыгожын пачаў ваенны мяцеж, ведаючы, што Пуцін слабы

РФ стаіць на парозе грамадзянскай вайны.

У пятніцу верхавод ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын заявіў пра пачатак ваеннага перавароту ў Расеі. Ён ужо здолеў узяць такія гарады, як Варонеж і Растоў-на-Доне. Ідзе прасоўванне да Масквы. Сайт Charter97.org папрасіў каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Змітра Бандарэнку пракаментаваць тое, што адбываецца ў РФ:

– Безумоўна, гэта ваенны мяцеж. Я ўпэўнены, што ніколі Прыгожын не зрабіў бы такіх крокаў, каб не ведаў пра Пуціна нешта такое, чаго не ведае большасць людзей. Галоўнае, што Пуцін – слабы. Магчыма, Расеяй ужо кіруе нейкі іншы чалавек, ягоны двайнік. Усё гэта стала вынікам ваенных няўдачаў Расеі і наступу Узброеных сілаў Украіны. Прыгожын як ніхто іншы ведае сітуацыю на фронце. Падкрэслю, што гэта спроба перавароту, у якой удзельнічаюць і алігархі, і, напэўна, нейкія военачальнікі, прадстаўнікі спецслужбаў. Адзін Прыгожын на гэта не пайшоў бы і не было б такіх вынікаў менш чым за суткі пасля пачатку мяцяжу.

– Ці можа Пуцін на кагосьці абаперціся ў гэтай сітуацыі? ФСБ, Расгвардыя, рэгулярнае войска?

– Рэпрэсіўны апарат адбудоўваўся дзесяцігоддзямі, і там павінны быць людзі, якія гатовыя выконваць загады Пуціна, але сам ягоны выступ пакінуў уражанне, што чалавек проста неадэкватны.

З такой прамовай, эмоцыямі, пасылам можна было б выступаць з пытаннем галасавання ў ААН, а не ў сітуацыі правадыра ва ўмовах практычна пачатку грамадзянскай вайны.

У гэтым плане псіхалагічна, эмацыйна Прыгожын выглядае значна больш пераканальна. У Расеі, якая жыве такім звярыным нюхам, частка людзей можа перайсці на бок Прыгожына, таму што ён ім значна бліжэйшы, чым такі рафінаваны Пуцін.

– Сёння ўначы

>ўзлятаў бізнэс-джэт Лукашэнкі. Мы ведаем, што ён цяпер знаходзіцца ў Турцыі. З чым гэта можа быць звязана?

– Можна гаварыць як мінімум пра тое, што Лукашэнка вывез сваю сям'ю. Я мяркую, што гэта сведчанне таго, што Лукашэнка ўдзельнічае ў змове супраць Пуціна на баку Прыгожына.

Інакш сэнсу ў гэтых пературбацыях проста не было б. Калі падвесці вынік сітуацыі на гэты момант, то зразумела, што Расея ўжо зусім іншая. Надзіманне шчок, што «эканоміка развіваецца добра», а «вайна ідзе паводле плану», ляціць у тартараты. Было прадказальна, што Расея пераходзіць у перыяд «смутнага часу», рэвалюцый, змоваў і мяцяжоў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках