27 красавiка 2024, Субота, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Румыніі зафіксавалі выбух на Кахоўскай ГЭС

1
У Румыніі зафіксавалі выбух на Кахоўскай ГЭС

Лабараторыя ў Бухарэсце давяла, што дамбу падарвалі расейскія вайскоўцы.

Начны выбух дамбы ў Новай Кахоўцы быў зафіксаваны магнітамэтрам у сталіцы Румыніі Бухарэсце. Лабараторыя ў Бухарэсце зафіксавала выбух на Кахоўскай гідраэлектрастанцыі як усплёск сэйсмічнай актыўнасці.

Незалежны даследчык, фізік Рычард Кордара тлумачыць, што спецыяльныя прылады "злавілі" нешта падобнае да землятрусу. А гэта можна ўважаць за дырэктыўны навукова пацверджаны довад таго, што выбух Кахоўскай ГЭС адбыўся не праз абстрэл або самаразбурэнне, а праз закладзеную ў дамбу гідравузла выбухоўку.

Са слоў фізіка, выбух дамбы ў Новай Кахоўцы зафіксавалі на магнітамэтры ў Бухарэсце. Адбылося гэта з хібнасцю блізу 5 хвілін. Гаворка ідзе пра час 2.50. Уласна, гэты ж час адзначае афіцыйная ўкраінская ўлада.

Рычард Кардара таксама адзначыў, што Цэнтральна-Усходнееўрапейская інфрагукавая сетка (CEEIN) таксама пацвердзіла інфрагукавое выяўленне выбуху на ГЭС. Рэгістрацыя адбылася ў ваколіцы Букавіны. І яна, са слоў фізіка, "стасуецца з 30-хвіліннай хадой сігналу магнітнай анамаліі".

«Відавочна, я глядзеў раней за асноўны выбух. Аднак, я мяркую, што на дамбе меў быць шэраг падрыхтоўчых выбухаў, перш чым грымнуў асноўны выбух», - заўважыў фізік.

Згодна з Жэнэўскай канвенцыяй, дзеянні ў разбурэнні дамбаў з'яўляюцца ваенным злачынствам і могуць быць прыраўнаваныя да выкарыстання зброі масавага знішчэння.

УСУ, са зразумелых прычын, не маглі замінаваць збудаванні захопленай ГЭС. Як паведамлялася раней, Украіна і ЗША заявілі, што маюць довады дачынення расейскага войска да падрыву грэблі Кахоўскай ГЭС.

Акрамя гэтага, італійскі вайсковы эксперт Томас Тэйнэр заявіў, што УСУ рыхтавалі аперацыю вызвалення Кахоўскай ГЭС, каб прадухіліць яе падрыў. Яны хацелі ўзяць гідравузел пад кантроль, каб не дапусціць яго разбурэння і засцерагчы планаваны наступ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках