У затопленых Алешках жанчына з двума дзецьмі на даху дома благае аб дапамозе
5- 7.06.2023, 14:37
- 13,884
Відэафакт.
У часова акупаваных Алешках у Херсонскай вобласці пасля падрыву расейцамі Кахоўскай ГЭС склалася крытычная сітуацыя. Мястэчка практычна сышло пад ваду, а людзі дарэмна чакаюць дапамогі.
У сеціве з'явілася відэа з жанчынай з двума дзецьмі, якія ўжо блізу дзень сядзяць на даху дома без вады і харчоў і благаюць аб выратаванні. На відэа адчайныя спробы ўкраінцаў, якія апынуліся ў пастцы, сігналізаваць аб тым, што маюць патрэбу ў выратаванні. Відэа знялі аэравыведнікі адной з артылерыйскіх брыгад на поўдні, якія просяць дапамагчы выратаваць людзей.
Байцы адной з артылерыйскіх брыгад УСУ, якія цяпер абараняюць Украіну на паўднёвым кірунку, падчас палёту БЛА знайшлі на даху аднаго з дамоў у часова акупаваных Алешках жанчыну з двума дзецьмі.
Яны, убачыўшы дрон, пачалі заўзята сігналізаваць, што маюць патрэбу ў дапамозе. На відэа, знятым з дапамогай БЛА, відаць толькі адно дзіця з двух. У нейкі момант хлопчык пачынае плакаць, жанчына таксама абцірае рукой слёзы.
Жанчына з двума дзецьмі на даху благае аб дапамозе: сеціва ўразілі кадры з акупаваных Алешак пасля падрыву Кахоўскай ГЭС
Паводле ацэнак вайскоўцаў, жанчына і дзеці ўжо блізу дзень сядзяць без вады і харчавання. Абаронцы заклікаюць тых, хто мае магчымасць знайсці і вывезці сям'ю ў бяспечнае месца, паспрабаваць выратаваць людзей.
“Гэта была акупаваная тэрыторыя. Але тыя стварэнні туды па іх не паплывуць, уся надзея на нашых... Хоць, вядома, вельмі рызыкоўна», – кажуць вайскоўцы.