Капітан УСУ: Ініцыятыва паступова пераходзіць да ўкраінскага войска
- 7.06.2023, 16:54
- 8,538
Не толькі на Бахмуцкім кірунку.
Капітан УСУ Валерый Празапас адзначыў, што на лініі фронту абаронцы Украіны паступова перахапляюць ініцыятыву.
Аб гэтым ён сказаў у эфіры тэлеканала «Эспрэса».
«Захлынуўся наступальны парыў расейскага войска на Бахмуцкім кірунку. Ініцыятыва паступова пераходзіць да УСУ. Мы патроху пачынаем прасоўвацца наперад не толькі на Бахмуцкім кірунку, але і на іншых. Спадзяюся, што расейцы не паспеюць перагрупавацца і летняя кампанія прывядзе да тых жа вынікаў, як летась на Херсоншчыне і Харкаўшчыне», - падкрэсліў Празапас.
Са слоў капітана УСУ, на полі бою з'явіліся тэндэнцыі перахопу ініцыятывы Узброенымі Сіламі Украіны.
«Заклікаю ўсіх назіраць за афіцыйнымі паведамленнямі ад Генштаба Украіны і захоўваць цішыню з нагоды контрнаступу», - падкрэсліў Празапас.
Як раней пісаў сайт Charter97.org, УСУ прасунуліся на флангах пад Бахмутам і выбілі расейцаў з новых пазіцый.