28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Світан: Крымскі мост можна цалкам вывесці з эксплуатацыі

19
Раман Світан: Крымскі мост можна цалкам вывесці з эксплуатацыі

УСУ мае для гэтага ўсе тэхнічныя магчымасці.

Уначы ў панядзелак, 17 ліпеня, на Крымскім мосце грымнулі два выбухі. У выніку чаго адбылося падзенне аднаго пралёта, яшчэ адзін сышоў з апоры, у якую як мінімум адзін раз трапілі.

Сайт Charter97.org спытаў у палкоўніка запасу Узброеных сіл Украіны, лётчыка-інструктара Рамана Світана, чым мог быць нанесены ўдар па Крымскім мосце:

- Гэта тыя ж беспілотныя надводныя «глісеры», глісерныя беспілотнікі, якімі 29 кастрычніка мінулага года быў нанесены ўдар па Севастопальскай бухце. У выніку чаго былі пашкоджаны некалькі расейскіх караблёў. Іх ужо сэрыйна вырабляюць Служба бяспекі Украіны і Вайскова-марскія сілы.

Скажу, што летась некалькі разоў былі нанесеныя ўдары гэтымі глісерамі-беспілотнікамі. Адзін з іх можа несці 100-200 кг выбухоўкі.

Вось і ў выпадку з Крымскім мостам «глісеры» падышлі ў надводным рэжыме, зайшлі пад пралёты і былі падарваныя. Гэта стандартны рэжым дзейнасці такога кшталту баявых апаратаў. Мабыць, іх было два, іх выпускаюць парамі.

- Паасобныя мэдыі пішуць, што можа быць пашкоджаная адна з апор моста. Наколькі гэта магчыма?

- Не, апора, мусібыць, не пашкоджаная. Рэч у тым, што выбух быў надводны, без занурэння. Для таго, каб пашкодзіць апору, трэба альбо занурыцца і яе падарваць (але гэта цэлая інжынерная эпапея), альбо зрабіць па апоры зверху магутны ўдар авіябомбай ці ракетай, хоць бы вагой да паўтоны, а то і да тоны. Вось тады яна можа быць пашкоджаная, але і тое не факт.

Увогуле, такі надводны падрыў апору сапраўды не пашкодзіць, а вось выбухная хваля можа знесці пралёт, што і адбылося. Гэта значыць, выбухная хваля паднімае пралёт і далей яго скідае крыху ў бок. Пасля такога ўдару яго ўжо немагчыма паставіць на месца, трэба мяняць увесь пралёт праз канструкцыйныя пашкоджанні. Як мінімум адзін. Магчыма, яшчэ і той, што быў поруч.

- Колькі часу можа заняць аднаўленне моста?

- Толькі выраб і ўсталяванне могуць заняць 3-4 месяцы. Плюс, паўтару, не зразумела, што з другім пралётам.

- Ці мае Украіна тэхнічную магчымасць цалкам знішчыць Крымскі мост?

- Каб знішчыць мост цалкам, трэба падысці да ўсіх стоек. Гэта будзе зроблена ўжо пасля вызвалення Крыма. Калі будзе прынятая пастанова аб знішчэнні, будзе праведзеная цэлая інжынерная аперацыя падрыву апор ля асновы. Гэта працэс, які адбудзецца дакладна не цяпер.

Для вывядзення ж Крымскага моста з эксплуатацыі цалкам Украіна, безумоўна, мае ўсе тэхнічныя магчымасці. Бо застаўся яшчэ адзін пралёт і чыгуначнае палатно.

Напрыклад, можна нанесці ўдар беспілотнікамі па цягніку, які рухаецца з баявымі прыпасамі, палівам або тэхнікай. Калі падпаліць цягнік, тады ён знішчыць чыгуначны пралёт.

Другую ж апору можна пашкодзіць такім жа спосабам або, дапусцім, ударам ракеты.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках