16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптык расказаў, якое будзе надвор'е ў Беларусі ў апошні тыдзень ліпеня

Сіноптык расказаў, якое будзе надвор'е ў Беларусі ў апошні тыдзень ліпеня

Надвор'е здзівіць беларусаў.

Сіноптык Дзмітры Рабаў папярэдзіў у праграме «Метэагід» на ОНТ аб непагадзі і прахалодзе ў апошні тыдзень ліпеня ў Беларусі. Паводле ягоных слоў, тыдзень з 24 да 30 ліпеня пройдзе пад знакам атмасфэрных, непагодлівых франтоў. У выніку ўсталюецца надвор'е значна халаднейшае за звычайнае ў сярэдзіне лета.

- Тэмпература паветра не ўзнімецца вышэй за норму, - папярэдзіў Рабаў.

Акрамя таго, тыдзень будзе дажджлівы — пройдуць дажджы і навальніцы ў суправаджэнні парыўнага ветру.

Аднак не з усёй тэрыторыі Беларусі адыдзе лета. І калі ў панядзелак, 24 ліпеня, у краіне будзе ад 19 да 25, то ў аўторак у Гомельскай вобласці чакаецца да 30. А вось Берасцейская "астыне" да +18.

- У сярэдзіне тыдня за сітуацыю ў атмасфэры стане адказваць паўднёвы цыклон, - паведаміў Рабаў.

Ён прынясе ў Беларусь кароткачасовыя дажджы і навальніцы, а на паўднёва-ўсходняй палове — дажджы моцныя. Тэмпература ўпадзе да +18…23.

У чацвер, 27 ліпеня, прагназуецца да +20. Плюс будуць ісці дажджы рознай інтэнсіўнасці, месцам чакаюцца навальніцы. У пятніцу ад 15 да 23.

А канец наступнага тыдня абяцае быць дажджлівымі. Хаця залевы і навальніцы не перашкодзяць цяплу. Удзень у суботу сіноптыкі чакаюць ад +23 да +28, у нядзелю — ад +19 на паўночным усходзе да +26 на паўднёвым захадзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках