7 траўня 2024, aўторак, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі лётчык расказаў, як «Бабры» УСУ атакуюць Маскву

4
Украінскі лётчык расказаў, як «Бабры» УСУ атакуюць Маскву

У сталіцы РФ становіцца ўсё гарачэй.

У ноч на 18 жніўня ўрадавы комплекс расейскай сталіцы «Масква-Сіці» чарговы раз быў атакаваны невядомымі беспілотнікамі. Пазней, днём, за 100 км на поўдзень ад Масквы быў зафіксаваны цэлы «рой» беспілотнікаў.

Сайт Charter97.org спытаў у палкоўніка запасу Узброеных сілаў Украіны, лётчыка-інструктара Рамана Світана, што за БПЛА атакавалі Маскву.

– Тое, што мы бачылі сёння, гэта яшчэ «прыстрэлка» ці мэтанакіраваная атака?

– Ведаеце, у авіяцыі няма такога паняцця «прыстрэлка». Бываюць выведныя палёты, часам палёты-суправаджэнне і выкананне баявых задачаў.

У выпадку з Масквой ужо відаць, што выконваюцца менавіта баявыя задачы. Беспілотнікі ідуць з баявой нагрузкай, прычым ідуць і БПЛА, якія выконваюць задачу адвядзення ўвагі для таго, каб асноўныя беспілотнікі (з баявой нагрузкай) прайшлі. Гэта ўжо, можна сказаць, звычайныя баявыя дзеянні.

Выкажу здагадку, што неўзабаве можа вырасці колькасць беспілотнікаў у адной «хвалі» або вырасце колькасць «хваляў». Усё залежыць ад колькасці вырабленых беспілотнікаў.

– Чаму менавіта Масква абраная аб'ектам нападаў?

– У Маскве размешчаная самая вялікая колькасць ваенных аб'ектаў. Гэта значыць легальных ваенных цэляў для УСУ.

На любым аэрадроме пад Масквой, які можа прымаць баявыя самалёты, будуць атакаваныя менавіта ваенныя аб'екты: палівапрыёмнікі, сістэмы кіравання, якія выкарыстоўваюцца вайскоўцамі. Уся інфраструктура аэрадрома пад ваенныя мэты.

Ды і ў самой Маскве вельмі шмат так званых цэнтраў прыняцця пастановаў. Прычым часам яны ўбудаваныя ў цывільныя аб'екты. 30-ы паверх якой-небудзь вежы займае Цэнтр збору інфармацыі Галоўнай выведуправы Генштаба Мінабароны РФ. Гэта легальны аб'ект і, відавочна, паверх будзе атакаваны БПЛА. Я, вядома, утрырую, але адбываецца прыкладна ў такім рэжыме.

Яшчэ ў Маскве і Падмаскоўі шмат праектных бюро і зборачных аб'ектаў ваеннай тэхнікі. Там і ракеты збіраюць, і той самы Цэнтр ядзерных даследаванняў у Дубне, дзе ідуць небяспечныя зборкі. Усё гэта будзе пад ударам нашых беспілотнікаў. Падкрэслю, у раёне Масквы самая вялікая шчыльнасць ваенных аб'ектаў.

Ёсць яшчэ адна мясцовасць – Урал, дзе таксама шмат зборачных ваенных прадпрыемстваў. Але мы пакуль туды не дастаем, проста няма чым. Як толькі ў нас з'явіцца дастатковай далёкасці беспілотнік, мы і да іх дабяромся. Пакуль для выканання баявых задачаў у радыусе 500–700 км знаходзіцца Масква.

– Што за беспілотнікі маглі ўдарыць па Маскве?

– Гэта стандартны ў колькасці вырабленых беспілотнікаў БПЛА «Бабёр», які сканструяваны паводле аэрадынамічнай схемы «качка». Гэта беспілотнік самалётнага тыпу, які вельмі добра зроблены. Ягоная далёкасць – блізу 700 км, а баявая частка можа важыць да 100 кг. Усё залежыць ад абсталявання ці паліва, таго, на якую адлегласць ён ляціць.

Ён добра кіруецца: ёсць і прамое кіраванне, і праз GPS. Што важна – ён недарагі. «Бабёр» ужо стаіць на канвеернай вытворчасці і, думаю, што неўзабаве нас чакаюць «хвалі» больш сур'ёзныя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках