У Берасці маршрутка з людзьмі рэзнулася ў легкавік
- 21.08.2023, 19:21
- 5,524
Фотафакт.
У панядзелак удзень на скрыжаванні ў Берасці адбылася аварыя з удзелам маршруткі - яна сутыкнулася з легкавым аўто. У мікрааўтобусе ехалі чатыры пасажыры, яны не пацярпелі, паведамілі ва УУС Берасцейскага аблвыканкама.
ДТЗ адбылося а палове трэцяй дня на скрыжаванні вуліц Мічурына і Адамкоўскай. Там сутыкнуліся два Mercedes - легкавы пад кіраваннем 65-гадовага гараджаніна і маршрутка №12, за стырном якой быў 38-гадовы кіроўца. Ад удару кіроўца легкавушкі рэзнуўся ў дарожны знак, агароджу і слуп.
Абодва аўто ў выніку ДТЗ пацярпелі, таксама пашкоджаны адзін пралёт паркагна і дарожны знак. У салоне маршруткі пры гэтым знаходзіліся чатыры пасажыры - яны не атрымалі траўмаў. Праводзіцца праверка.
