Наступныя 100 дзён могуць вырашыць вынік вайны РФ супраць Украіны
1- 30.07.2026, 15:49
- 2,076
Прэм'ер-міністр Польшчы выступіў з важным папярэджаннем.
Наступныя некалькі месяцаў могуць вызначыць вынік расійска-ўкраінскай вайны, таму саюзнікам варта ўзмацніць падтрымку Кіева.
З такой заявай выступіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, паведамляе The Guardian.
Сваім прагнозам кіраўнік польскага ўрада падзяліўся пасля сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Як вядома, яна адбылася 29 ліпеня ў Польшчы.
«Сітуацыя даволі выразная: наступныя 100 дзён могуць вызначыць вынік гэтай вайны, і цяпер шанцы - 50 на 50», - падкрэсліў Туск.
На яго перакананне, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, «некаторыя іншыя людзі» і амерыканскі мільярдэр Ілон Маск могуць паўплываць на тое, чым скончыцца вайна.
Туск таксама заявіў, што сённяшні інцыдэнт з расійскай ракетай толькі ўмацаваў яго рашучасць і далей падтрымліваць Украіну.
«Бяспека Польшчы наўпрост і безагаворачна залежыць ад эфектыўных дзеянняў украінскіх вайскоўцаў, у прыватнасці ў паветры. Калі б украінцы мелі значна больш таго, пра што яны даўно просяць, магчыма, гэта балістычная ракета не была б запушчаная ў бок Польшчы», - заявіў Туск.
Ён таксама публічна паабяцаў, што Варшава зробіць усё магчымае, каб Украіна не прайграла вайну.