Навукоўцы знайшлі месца падзення «Месяца-25»
23- 21.08.2023, 20:31
- 14,766
Першы ў сучаснай гісторыі РФ месяцовы апарат упаў у 42-кіламетровы кратар.
Інстытут прыкладной матэматыкі (ІПМ) імя М. Келдыша РАН вылічыў месца падзення апарата «Месяц-25» на паверхню Месяца. Касмічны карабель упаў у 42-кіламетровы кратар Pontecoulant G, размешчаны ў паўднёвым паўшар'і паблізу цырка Пантэкулан, гаворыцца ў паведамленні ў тэлеграм-канале інстытута.
«Месяц-25» – гэта першая ў сучаснай гісторыі Расеі місія да спадарожніка Зямлі. Станцыя была запушчаная 11 жніўня з касмадрома Усходні і павінна была здзейсніць пасадку на Месяцы ў раёне Паўднёвага полюса з 21 да 24 жніўня. На калямесячную арбіту станцыя выйшла 16 жніўня. Але 19 жніўня сувязь з апаратам была страчаная, а 20 жніўня «Раскосмас» прызнаў, што апарат разбіўся пры сутыкненні з паверхняй спадарожніка.

Паводле словаў кіраўніка «Раскосмасу» Юрыя Барысава, прычынай крушэння апарата стала тое, што рухавікі «Месяца-25» пры пасадцы адпрацавалі даўжэй за належнае – 127 секундаў замест 84 секундаў.