6 траўня 2024, панядзелак, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Пошук «брудных грошай» Лукашэнкі ідзе

15
Андрэй Саннікаў: Пошук «брудных грошай» Лукашэнкі ідзе
АНДРЭЙ САННІКАЎ

Швайцарыя мае вялікія магчымасці ціску на дыктатара для таго, каб выратаваць жыцці палітвязняў.

У швайцарскім Лакарне адбыўся паказ дакументальнага фільма пра Беларусь "This Kind Of Hope", галоўны герой якога - лідар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі таксама сустрэўся з прэзідэнтам Швайцарыі Аленам Берсэ.

Аб значэнні гэтых падзей для Беларусі і магчымасцях Швайцарыі ў ціску на рэжым Лукашэнкі Андрэй Саннікаў расказаў у інтэрв'ю Charter97.org

- Фільм "This Kind of Hope", галоўным героем якога вы з'яўляецеся, паказалі на фестывалі ў швайцарскай Лакарне. У чым значэнне гэтага паказу і якая была рэакцыя гледачоў на стужку?

- Лакарна - найбуйнейшы фестываль, які стаіць у адным шэрагу з Канскім, Бэрлінскім і Венецыянскім.

Мяркуецца, што разам з Венецыяй гэта найстарэйшы фестываль у свеце кіно.

Вельмі важна, што на такім прэстыжным форуме паказалі гэты фільм - у вялізнай зале. І нават у суботнюю раніцу паглядзець фільм прыйшло паўтары тысячы гледачоў. Я ніколі на такіх маштабных праглядах не быў, а тут яшчэ і фільм, прысвечаны Беларусі.

Вельмі важна, што пасля сеансу былі пытанні да мяне, да здымачнай групы – аб сітуацыі ў Беларусі, сітуацыі ва Украіне, аб вайне ў нашым рэгіёне. Былі як і належыць у такіх выпадках часопісныя, радыё- і тэлеінтэрв'ю. Увогуле, падзея была прыкметнай.

- Рэакцыя гледачоў вас уразіла?

- Гледачы пляскалі стоячы цягам пяці хвілін. Гэта, вядома, прыемна. Потым вельмі многія падыходзілі, расчуленыя, усхваляваныя, пыталіся, чым і як можна дапамагчы Беларусі, дзякавалі за тое, што стваральнікі фільма паказалі, што зусім побач знаходзіцца краіна, дзе ва ўсіх на вачах адбываецца такая трагедыя.

Вядома, асаблівую ўвагу я надаў беларускім палітвязням, распавёў пра Мікалая Статкевіча, Паліну Шарэнду-Панасюк, пра забітых Алеся Пушкіна і Мікалая Клімовіча. Фільм здымаўся некалькі гадоў, яшчэ да крывавых рэпрэсій апошніх трох гадоў, але, я думаю, ён дадаў разумення таго, што адбываецца ў Беларусі.

Дарэчы, у Шваейцарыі адбудуцца яшчэ два паказы гэтага фільма і дыскусіі пасля яго прагляду з маім удзелам. Паказы адбудуцца ў рамках вельмі цікавага Форума культуры свету ў Іланцы.

- У Лакарне вы таксама сустрэліся з прэзідэнтам Швайцарыі Аленам Берсэ. Пра што вы казалі і якіх вынікаў чакаеце ад гэтай сустрэчы?

- Атрымалася даволі цікава: мы планавалі сустрэцца з прэзідэнтам Швайцарыі яшчэ ў Залатурне (дзе 21 студзеня прайшла прэм'ера фільма "This Kind Of Hope" - рэд.), мяне пыталіся, ці будзе ў мяне магчымасць з часам. Але сустрэча не адбылася, бо Ален Берсэ быў тады на Сусветным форуме ў Давосе, былі снежныя штоармы, і гелікаптэр з ім не змог вылецець.

Прэзідэнт Швайцарыі выказаў шкадаванне, што мы тады не сустрэліся, але мы дастаткова нядрэнна пагутарылі. Я ўзняў якраз усе тыя пытанні, пра якія казаў вышэй: у тым ліку мы абмяркоўвалі сітуацыю ва Украіне, пазіцыю Швайцарыі наконт Украіны.

Мы ведаем, што Швайцарыя нейтральная краіна, але, тым не менш, яна дастаткова стабільна падтрымлівае імкненне Украіны да вызвалення ад расейскай агрэсіі, да перамогі ў вайне над звар'яцелым Крамлём. Так супала, што на наступны дзень пасля нашай размовы Ален Берсэ зрабіў рэзкую заяву, запатрабаваўшы ад Пуціна пакінуць Украіну і спыніць гэтую бессэнсоўную вайну.

Натуральна, я прасіў зрабіць усё магчымае, каб выратаваць жыцці людзей, якіх сёння забіваюць у турмах Лукашэнкі, бо мы ведаем, што ў Швайцарыі даволі моцная дыпламатыя. Я гэта ведаю з класнага досведу, ведаю, якія ёсць магчымасці. Не буду казаць зараз, што канкрэтна мы абмяркоўвалі, але пытанне аб спосабах вызвалення палітвязняў таксама ўздымалася.

- Вы згадалі, што Швайцарыя нейтральная краіна, тым не менш яна далучылася да еўрапейскіх санкцыйных пакетаў супраць Расеі і ўвяла санкцыі супраць "Белавія", "Гродна Азот", "Беларуснафты", "Белшыны" і іншых прадпрыемстваў, важных для рэжыму Лукашэнкі. Якія яшчэ метады ўздзеяння ёсць у арсенале ў гэтай краіны?

- Узмацненне жорсткасці эканамічных санкцый. Швайцарыя, увогуле, мае вялікія магчымасці - і сама па сабе, і як уплывовая краіна ў фінансавым і эканамічным свеце. Гэта значыць, ад яе пазіцыі, ад яе пастаноў шмат залежыць у агульных санкцыях супраць рэжыму Лукашэнкі. Таму магчымасці ёсць.

- Швайцарыя вядомая ў свеце і як уплывовы фінансавы цэнтр. З пачатку вайны яна замарозіла расейскія актывы на мільярды даляраў. Наколькі важна выкарыстоўваць аналагічныя меры супраць капіталаў, звязаных з рэжымам Лукашэнкі і ці магчыма гэта?

- Гэта я абмяркоўваў з іншымі людзьмі тут, у Швайцарыі, з прадстаўнікамі як афіцыйных колаў, так і неафіцыйных. Бо калі тут ёсць нейкія актывы, яны займаюцца пошукам гэтых актываў. Не ведаю, наколькі лукашэнкаўскія грошы ёсць у самой Швайцарыі, але зноў жа, Швайцарыя можа дапамагчы ў расследаванні і пошуку тых сховішчаў для “брудных грошай” Лукашэнкі, якія ёсць у свеце.

- Гэта значыць, можна сказаць, што гэты працэс ужо ідзе?

- Так.

- Гэта вельмі цікавая тэма, таму што многія экспэрты казалі, што найбольш эфектыўным метадам уздзеяння на рэжым быў бы пошук і канфіскацыя гэтых «брудных грошай». Пра гэта, Сharter97.org казаў экс-каардынатар санкцыйнай палітыкі Дзярждэпа ЗША Дэніэл Фрыд. Наколькі моцным будзе ўдар па рэжыме, калі атрымаецца рушыць наперад у гэтым кірунку?

- Гэта вельмі складана, таму што тыя, хто хавае грошы і дапамагае хаваць грошы, натуральна, робяць гэта за добрыя камісійныя.

Але гэта важна, бо, увогуле, гэта грошы не Лукашэнкі, гэта грошы беларусаў, якія ён нарабаваў. Я ўпэўнены, што яны ўсё адно будуць знойдзеныя, мы абавязаныя будзем вярнуць іх людзям, якія былі абрабаваныя.

Я думаю, што гэта магчыма пры сённяшняй сітуацыі, калі працуюць такія сур'ёзныя, прыватныя выведвальныя арганізацыі, якіх становіцца ўсё больш і якія становяцца ўсё больш прафесійнымі - напрыклад, Bellingcat (не ўсе яны публічныя, не ўсе яны хочуць быць публічнымі, і я сустракаўся з прадстаўнікамі такіх арганізацый).

Яны могуць з выкарыстаннем усіх апошніх тэхналогій адсачыць знаходжанне гэтых грошай, вываз гэтых грошай. Так што я думаю, што пры палітычнай пастанове тых краін, якія будуць у гэтым зацікаўленыя, усё гэта магчыма.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках