2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожны пяты чэх не сочыць за палітыкай

6
Кожны пяты чэх не сочыць за палітыкай

За апошнія гады больш чым удвая вырасла колькасць чэхаў, якія не сочаць за палітычнымі падзеямі ў СМІ.

За апошнія некалькі гадоў у Чэхіі больш чым удвая вырасла колькасць людзей, якія не сочаць за палітычнымі падзеямі ў СМІ.

Пра гэта сведчаць звесткі апошняга апытання чэшскага Цэнтра даследавання грамадскай думкі (CVVM), паведамляе ČTK.

У апытанні ў канцы 2023 года 20% чэхаў сказалі, што ніколі не сочаць за палітычнымі навінамі, што на 11 адсоткавых пунктаў больш, чым у 2020-м. Гэта самы высокі паказнік за апошнія два дзесяцігоддзі.

Затое за інфармацыяй аб палітыцы ў СМІ часта сочаць 27% грамадзянаў Чэхіі, блізу чвэрці – часам і 27% – рэдка. У цэлым сачэнне за палітычнымі пытаннямі ў СМІ застаецца самай распаўсюджанай дзейнасцю грамадзянаў Чэхіі, звязанай з палітыкай.

На другім месцы ў гэтым рэйтынгу абмеркаванне палітыкі з сябрамі. Больш як дзясятая частка рэспандэнтаў у Чэхіі гаворыць, што часта абмяркоўваюць палітыку з сябрамі, 29% – часам, а траціна – рэдка.

Яшчэ менш чэхаў, паводле апытання CVVM, задзейнічаныя ў іншых відах дзейнасці, звязаных з палітычнай актыўнасцю.

30% рэспандэнтаў часта, часам ці рэдка абмяркоўваюць палітыку ў інтэрнэце, 28% – сустракаюцца з палітыкамі, а пятая частка пераконваюць сяброў галасаваць гэтаксама і наведваць палітычныя мітынгі. Толькі 6% грамадзянаў Чэхіі паведамілі, што працуюць на палітычную партыю.

«Увогуле, на ўсе пытанні адказы з'яўляюцца даволі стабільнымі ў часе, за выключэннем сачэння за палітыкай у СМІ, якое мае вагальную тэндэнцыю ў доўгатэрміновым параўнанні, што пацвярджаецца звесткамі за 2023 год, калі мы зафіксавалі самую высокую частку адказаў “ніколі”, пра што паведаміла пятая частка чэшскіх грамадзянаў», – адзначаюць аўтары даследавання.

Іншае апытанне CVVM выявіла, што больш як палова грамадзянаў Чэхіі мяркуе, што іх краіна не зможа абараніць сябе ў выпадку знешняй агрэсіі, але пераважная большасць згаджаецца, што ўласны суверэнітэт трэба абараняць любым коштам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках