У Варшаве выступяць вядомы бард Зміцер Бартосік і спявачка Юстына Карпіловіч
- 13.01.2024, 18:05
- 1,720
Ужо заўтра.
У Варшаве з праграмай «Запяі мне песьню. Нашу, не чужую» выступяць вядомы бард Зміцер Бартосік і спявачка Юстына Карпіловіч. Канцэрт пройдзе ў варшаўскім клубе «Scena Chmielna» (ul. Nowy Świat 27A) заўтра а 18:00.
Уваход вольны. Кожны ахвочы можа падтрымаць калектыў зручнай сумай.