15 траўня 2026, Пятніца, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фантан у Рыме «запрацаваў» больш, чым некаторыя беларускія прадпрыемствы

9
Фантан у Рыме «запрацаваў» больш, чым некаторыя беларускія прадпрыемствы

1,6 мільён эўраў.

У 2023 годзе ў адным з самых вядомых фантанаў у свеце – рымскім Трэві – сабралі манеты, пакінутыя турыстамі, на суму амаль 1,6 млн еўраў.

Дно фантана чысцяць не радзей за адзін раз на тыдзень. У перыяд вялікага наплыву турыстаў гэта робяць кожны дзень. Пасля гэтага вылаўленыя прадметы адпраўляюць на склад, дзе іх мыюць і сартуюць. Замежныя грошы аддзяляюць і потым абменьваюць на эўра. Знаходзяць у вадзе помніка архітэктуры не толькі грошы – там сустракаюцца гадзіннікі, акуляры, рознае смецце. У ім знаходзілі нават зубныя пратэзы і клюшні рака. Але часцей за ўсё, акрамя манет, тамака сустракаюцца бранзалеты.

Адзначым, што многія беларускія прадпрыемствы не могуць пахваліцца такім прыбыткам, як фантан у Рыме.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках