11 траўня 2026, панядзелак, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка: УСУ павінны контрнаступаць, каб не дапусціць страты тэрыторыі

4
Украінская выведка: УСУ павінны контрнаступаць, каб не дапусціць страты тэрыторыі

Калі УСУ пяройдуць у «глухую абарону», гэта не спыніць ворага.

Прадстаўнік ГУР Вадзім Скібіцкі заявіў, што нават калі УСУ пяройдуць у «глухую абарону», гэта не спыніць ворага. Паводле ягоных словаў, украінскія сілы павінны праводзіць контрнаступальныя мерапрыемствы, каб не дапусціць новых стратаў тэрыторый, паведамляе «Новое время».

«Любое спыненне агню РФ будзе выкарыстоўваць для паляпшэння тактычнага становішча і набыцця большай здольнасці для аднаўлення або адкрыцця новых кірункаў баявых дзеянняў», – сказаў ён падчас брыфінгу ў швэйцарскім Давосе.

Скібіцкі падкрэсліў, што баявыя дзеянні будуць прадаўжацца нягледзячы на складаныя ўмовы надвор'я. Ён таксама адзначыў, што краіна-агрэсарка падчас вайны «даволі хутка» вучыцца.

«Калі мы нават пяройдзем у глухую абарону і пачнем развіваць наш АПК, то вораг не спыніцца. Мы павінны развіваць усё: і паветраную абарону, і клапаціцца, каб наш АПК быў абаронены. І мы павінны праводзіць контрнаступальныя мерапрыемствы, каб не дапусціць страты тэрыторыі», – заявіў ён, дадаўшы, што «досвед 2023 года нам гэта паказаў».

Таксама, паводле ягоных звестак, у Расеі няма рэзерваў для наступу на двух-трох кірунках.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках