Ашуканцы «развялі» мянчанку на 2500 рублёў
4- 19.01.2024, 21:42
- 5,342
На гэты раз працаваў «супрацоўнік мытні».
Мянчанка адправіла ашуканцамі 2500 тысячаў рублёў, каб забраць з мытні «падарунак» ад замежніка, паведамілі ў прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама.
У міліцыю звярнулася мянчанка, якая перавяла на рахунак аферыстаў блізу 2500 рублёў. Жанчына расказала, што перапісвалася ў мэсэнджары з іншаземцам, які на знак увагі выслаў ёй каштоўны падарунак. Пазней заяўніцы прыйшло паведамленне ад нібыта супрацоўніка мытні, які пацвердзіў прыбыццё з-за мяжы пасылкі з 10000 даляраў.
«Мытнік» агучыў умову: для таго каб забраць бандэроль, жанчыне неабходна задэклараваць падораныя грошы.
Мянчанка паверыла і перавяла на ўказаны рахунак «мыту» памерам блізу 2500 беларускіх рублёў. Пасля гэтага пацярпелую папрасілі зрабіць яшчэ адзін плацеж. Гэта падалося ёй падазроным – яна звярнулася ў міліцыю.
Паводле факту махлярства распачалі крымінальную справу.