«Калі дадому?»: жонка мабілізаванага зладзіла скандал у штабе Пуціна
31- 21.01.2024, 9:46
- 26,470
Напал сітуацыі паказалі на відэа.
У Расеі жонка мабілізаванага акупанта задала чосу штабу Пуціну: патрабуе, каб ведамства Шайгу адправіла яе мужа дадому з Украіны.
У адказ супрацоўніца штаба апелявала: акупант страціць сваю «мужчынскую годнасць», калі вернецца, паведамляе расейскі тэлеканал «Дождь».
«Я прыйшла для таго, каб задаць пытанне, калі майго мужа вернуць з «зоны спецыяльнай ваеннай аперацыі»? Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін выдаў указ аб тым, што мой муж павінен быць там, вось мне цікава, калі ён выдасць указ, што мой муж павінен быць дома», - заявіла жонка акупанта.
Яна адзначыла, што яе муж пракляў сябе за жаданне пайсці ваяваць. «Вы ніколі нас не зразумееце. Вы жывяце ў казцы, у вас асаблівая казка», - акцэнтавала расейка.
Аднак у штабе Пуціна былі няўмольныя. Там мяркуюць, што мужчыны павінны ўдзельнічаць у «СВА», бо яны «ваяры, унікальныя стварэнні божыя», а хто не хацеў такой долі, той даўно ўжо за мяжой, адзначае тэлеканал.