13 траўня 2026, Серада, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнікі патрапілі ў Туле ў вайсковы завод, які вырабляе «Панцыр-С1»

2
Беспілотнікі патрапілі ў Туле ў вайсковы завод, які вырабляе «Панцыр-С1»

Сталі вядомыя новыя дэталі магутнага нападу дронаў.

У нядзелю ўначы, 21 студзеня, магутныя выбухі страсянулі расейскую Тулу.

«Апостроф» сабраў у адным матэрыяле ўсю актуальную інфармацыю.

Паводле інфармацыі расейскіх Telegram-каналаў, магутныя выбухі ўначы прагрымелі ў Пралетарскім раёне Тулы.

Крыніцы сцвярджаюць, што дроны патрапілі на тэрыторыю завода «Шчаглоўскі вал», які, сярод іншага, займаецца вытворчасцю зенітных ракетных комплексаў.

Удакладняецца, што Пралетарскі раён Тулы атакавалі БПЛА. Пасля серыі выбухаў пачаўся маштабны пажар, а агністы слуп быў бачны з некалькіх лакацый.

Мясцовыя жыхары пасля «бавоўны» пачалі публікаваць відэаролікі з камер назірання, якім удалося зафіксаваць выбухі ў горадзе. У пабліках таксама ўдакладняюць, што вайсковы завод «Шчаглоўскі вал» акрамя ЗРК займаецца вытворчасцю комплексаў «Панцыр-С1», якія з'яўляюцца часткай расейскай СПА.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках