«Народ плача, што есці няма чаго, кошты паднялі»
13- 21.01.2024, 12:45
- 18,898
Відэа з TikTok-канала аб «працы» Караніка выклікала скандал.
У TikTok, які расказвае пра «працу» губернатара Гарадзенскай вобласці Уладзіміра Караніка, апублікавалі ролік, на якім паказваюць, як у лесе на корм дзікай жывёле выкідваюць гнілую садавіну і гародніну. Відэа набрала больш за 2,5 млн праглядаў.
@artem_pul4 #артемпул4 #пул4регион #пул4 ♬ Epic Music(863502) - Draganov89
«Прывезлі аленям чатыры кантэйнеры садавіны па 700 кг. Авакада, агуркі, перац, баклажаны, мандарыны, памела, грушы і яблыкі», - паведаміў аўтар відэа.
Прадукцыю прывезлі ў грузавіку з нумарам Гарадзенскай вобласці і перакулілі са скрыняў на снег. Пры перакульванні тары вылівалася каламутная вадкасць. Выявілася, што садавіна і гародніна былі з цвіллю, а таксама падгнілыя.
- Далікатэсы мы выгрузілі. Усе распакавалі і зараз ідзём у сховішча - будзем глядзець, прыйдуць алені есці ці не, - паведаміў у кадры галоўны рэдактар канала Арцём Турлай.
Алені з лесу сапраўды выйшлі, але да садавіны не падышлі, аўтар выказаў здагадку, што жывёлы «пабаяліся» гэта рабіць.
Некаторыя каментатары пад відэа падзякавалі аўтару відэа за тое, што падкормлівае жывёл. Аднак частка карыстальнікаў засумняваліся, што гнілая прадукцыя будзе карысная жывёлам. Таксама людзі абураліся, што сапсавана такая колькасць садавіны і гародніны. Вось некаторыя каментары:
«Скінулі б цану лепш, каб пенсіянеры маглі набыць і нармальна наесціся. А так усё згніла праз прагнасць».
«Магу памыляцца, але аленям такое есці не варта, асабліва цытрусавыя».
«Цвіль зялёная згубная для ўсяго жывога».
«Калі смакату не ахоўваць, бабулі адаб'юць у аленяў?»
«Народ плача, што есці няма чаго, кошты паднялі і ўсё знікае».
«Яблыкі, капуста, морква, вось што ядуць алені, а не цытрусавыя».
«Былі б крыху таннейшымі, такіх адкідаў не засталося б».
«Цытрусавыя нельга, тым больш што яны апырсканыя хіміяй. Я нават на кампост не даю. Атрута».