15 траўня 2026, Пятніца, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ адбілі адзін з найбуйнейшых штурмаў Аўдзееўкі: гістарычныя кадры

10
УСУ адбілі адзін з найбуйнейшых штурмаў Аўдзееўкі: гістарычныя кадры

Расейская бронегрупа загразла на месцы і страціла кіраванне.

Байцы 110-й асобнай механізаванай брыгады УСУ імя генерал-харунжага Марка Бязручкі паказалі адзін з найбуйнейшых расейскіх штурмаў Аўдзееўкі Данецкай вобласці. Відэа было апублікаванае на Facebook-старонцы прэс-службы брыгады.

«Адзін з найбуйнейшых штурмаў Аўдзееўкі! Вось ужо пяты месяц запар, пачынаючы з 10-га кастрычніка, вораг шалёнымі, проста дзікімі сіламі спрабуе прабіцьь нашу лінію абароны», - гаворыцца ў паведамленні.

Вайскоўцы адзначылі, што кожны дзень адбываюцца кантактныя баі, расейскія акупанты праводзяць штурмы, ажыццяўляюць авіяналёты. Дарэчы, падчас самых маштабных атак вораг адначасова ўжываў на полі бою такую колькасць тэхнікі, якую не выкарыстоўвала ніводная краіна свету ў аніводным з канфліктаў у 21-м стагоддзі.

Байцы апублікавалі відэа аднаго з найбуйнейшых штурмаў, які адбыўся ў канцы кастрычніка 2023 года.

«Байцы БУАРа знялі, без перабольшання, гістарычныя кадры. Вось так выглядае гераічнасць. Гераічнасць украінскага Воіна. Ворагам - смерць», - адзначылі ў брыгадзе.

Падчас атакі вораг ужыў больш за 50 адзінак баявой тэхнікі і амаль 500 штурмавікоў.

Расейская бронекалона рухалася да апорных пунктаў украінскіх байцоў ля Краснагораўкі - Сцяпнога.

Акупанты планавалі прарваць лінію абароны, пераадолець чыгуначныя шляхі, зайсці ў Сцяпное і замацавацца.

Перад пачаткам штурму супраціўнік правёў масаваную артпадрыхтоўку і ўжыў маскавальны дым. Пасля чаго расейская калона падзялілася на чатыры групы, якія рухаліся ў розныя бакі. Варожыя танкі вялі бесперапынны агонь, спрабавалі прабіць калідор праз мінныя загароды, каб далей прайшла іншая тэхніка. У адказ пачала працу ўкраінская артылерыя. Падчас бою расейцы нястомна спрабавалі рушыць наперад, аднак украінскія байцы наносілі страты ворагу ў жывой сіле і тэхніцы.

Аднойчы адна з варожых груп страціла кіраванне, камандзіры не ведалі, што рабіць. Расейская бронегрупа захрасла на месцы і спрабавала звязацца са штабам. Затое расейскае камандаванне на месцы пастанавіла скінуць пяхоту туды, куды ўдалося даехаць. Пасля гэтага тэхніка УС РФ адправілася па другую групу штурмавікоў. Пасля гэтага пачаўся кантактны бой з ворагам. У гэты час яшчэ адна расейская група спрабавала ўзяць штурмам Аўдзееўскі тэрыкон.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках