16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Празе каля амбасады РФ мужчына пагражае падпаліць сябе

3
У Празе каля амбасады РФ мужчына пагражае падпаліць сябе

Мужчына трымае ў руцэ запальнічку і адмаўляецца размаўляць.

У чэшскай Празе каля будынка амбасады Расеі на вуліцы Украінскіх герояў мужчына абліўся лёгкай на загаранне вадкасцю і пагражае падпаліць сябе.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на чэшскую паліцыю.

Як адзначылі праваахоўнікі, мужчына трымае ў руцэ запальнічку і адмаўляецца размаўляць.

«Накіроўваем на месца здарэння перамоўнікаў», – паведамілі ў паліцыі.

У той самы час на месцы здарэння таксама знаходзяцца пажарныя.

«У нас напагатове брандспойт, мы забяспечылі паліцыянтаў супрацьпажарнай тканінай і вогнетушыльнікам», – гаворыцца ў паведамленні пажарнай службы.

Раней у Празе паліцыя праводзіла частковую эвакуацыю на Парыжскай вуліцы ў цэнтры горада праз падазроны прадмет.

Парыжская вуліца знаходзіцца ў гістарычным раёне Прагі Стары горад.

Яна размешчаная недалёка ад галоўнага будынка філасофскага факультэта Карлавага ўніверсітэта, дзе 21 снежня адбылося масавае забойства. У выніку стральбы, учыненай 24-гадовым студэнтам філасофскага факультэта, загінулі 14 чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках