15 траўня 2026, Пятніца, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залужны абмеркаваў з камандавальнікам УС ЗША ў Еўропе сітуацыю на фронце

2
Залужны абмеркаваў з камандавальнікам УС ЗША ў Еўропе сітуацыю на фронце
ВАЛЕРЫ ЗАЛУЖНЫ

Дэталі.

Галоўны камандавальнік УСУ Валерый Залужны правёў тэлефонную размову з Вярхоўным галоўным камандавальнікам Аб'яднаных узброеных сілаў NATO ў Еўропе, камандавальнікам УС ЗША ў Еўропе генералам Крыстаферам Кавалі.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на паведамленне Залужнага ў Telegram.

Падчас размовы Залужны расказаў свайму калегу пра сітуацыю на фронце.

«Аператыўна-стратэгічная абстаноўка застаецца складанай, але кантраляванай. Узброеныя сілы Украіны прадаўжаюць вядзенне абарончых аперацый, канцэнтруюцца на адбіцці нападаў ворага і нанясенні яму максімальных стратаў у жывой сіле і тэхніцы», – заявіў ён.

Таксама з генералам Кавалі Залужны падрабязна абмеркаваў магчымыя дзеянні ворага, якія чакаюцца цягам найбліжэйшых тыдняў і месяцаў.

«Асобна спыніліся на пытанні супрацьдзеяння масаваным ракетным ударам ворага. Акцэнтаваў увагу на неабходнасці ўзмацнення сістэмы нашай супрацьпаветранай абароны. Выказаў падзяку амерыканскім партнёрам за падтрымку і дапамогу Украіне ў барацьбе з расейскай агрэсіяй», – дадаў галоўны камандавальнік УСУ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках