УСУ збілі расейскі Су-34
58- 12.10.2024, 13:30
- 46,038
Загінуў увесь экіпаж.
Блізкі да расейскіх Паветрана-касмічных сіл Z-прапагандыст Fighterbomber паведаміў аб страце акупантамі Су-34.
Гэтую інфармацыю пацвярджае ўкраінскі валанцёр Юры Місягін.
Паведамляецца, што акупанты страцілі таксама экіпаж.
Яшчэ адзін расейскі Z-канал «ВДВ за сумленнасць і справядлівасць», звязаны з УС РФ, сцвярджае, што знішчальнік-бамбавік быў збіты падчас скіду па Украіне КАБа далёка ад лініі фронту.
Ён мяркуе, што борт знішчаны украінскім знішчальнікам F-16.
«Тэрмінова!!! Збіты наш Су-34. Экіпаж загінуў. Самалёт быў збіты падчас скідання ФАБ з УМПК, прыкладна за 50 км ад лініі фронту. Збіў наш Су-34 мабыць F-16, які знаходзіўся над тэрыторыяй, падкантрольнай супраціўніку. Неўзабаве такіх страт будзе больш. NATO выпусціла F-16 на паляванне. Цяпер будзе менш прылятаць ФАБаў па (украінцах - рэд.). Такім чынам, страты нашай пяхоты ўзрастуць», - напісаў канал.