Украінская выведка: Салдаты з КНДР будуць ваяваць у Курскай вобласці
5- 15.10.2024, 12:35
- 8,626
У складзе "асобнага бурацкага батальёна".
Паўночнакарэйскія салдаты рыхтуюцца падтрымаць расейскае войска на полі бою: на базе 11-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады арміі РФ фармуецца так званы "асабовы бурацкі батальён", распавялі "Фокусу" крыніцы ў ваеннай выведцы Украіны.
Гэтае падраздзяленне, як паказваюць суразмоўцы, будуць камплектаваць грамадзянамі Паўночнай Карэі. Прыкладная колькасць асабовага складу ацэньваецца да 3 000 чалавек. Цяпер ідзе працэс забеспячэння батальёна стралковым узбраеннем і боепрыпасамі.
"Магчыма, што батальён можа быць прыцягнуты да выканання баявых задач паблізу населеных пунктаў Суджа і Курск", – паказваюць суразмоўцы.
Газета The Washington Post пісала раней аб падрыхтоўцы некалькіх тысяч паўночнакарэйскіх пяхотнікаў у Расеі. Да канца 2024 года іх могуць адправіць на перадавую ва Украіну, але пакуль невядома, на якім менавіта кірунку іх разгорнуць.
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў зняпраўджваў сцвярджэнні аб адпраўцы Пхеньянам вайскоўцаў ва Украіну.
Лейтэнант УСУ з пазыўным "Алекс" адзначае, што не здзіўлены адпраўкай салдат з КНДР на поле бою, але задаецца пытаннем іх эфектыўнасці.
«Войска КНДР — застылы савок літаральна ва ўсіх аспектах: не адаптаваная да нашага поля бою і яго асаблівасцяў, дрэнна экіпіраваныя. Не думаю, што яны будуць моцна матываваныя. Відавочна, такую братву будуць кідаць выключна там, дзе трэба прадушыць мясам або разведаць мясам», - мяркуе ён.
Выкарыстанне падраздзяленняў Паўночнай Карэі дапаможа УС РФ зэканоміць уласны чалавечы рэсурс, але адначасова падарве абстаноўку на пэўным участку фронту, упэўнены ваенны.
Паводле ацэнак каардынатара групы "Інфармацыйнае супраціўленне", ваеннага эксперта Аляксандра Каваленкі, іранскія і паўночнакарэйскія вайскоўцы даўно знаходзяцца ў складзе войскаў РФ на ўзроўні інструктараў і для абмену досведам.
Найбліжэйшыя месяцы, а асабліва ў 2025 годзе акупацыйнае войска будуць гіпертрафавана папаўняць людскім рэсурсам. У сувязі з гэтым залучэнне салдат з КНДР выглядае лагічнай пастановай, падкрэслівае аналітык.
"Моўны бар'ер у прыватным выпадку пераадольны ... З баявымі падраздзяленнямі складаней [чым з інжынернымі], паколькі з улікам інтэнсіўнасці баявых дзеянняў, камунікацыя павінны быць пастаяннай, а ўзаемадзеянне - гэта пытанне выжывання", - разважае ён.
Каваленка мяркуе, што салдат з КНДР могуць размясціць у тылавой або памежнай зоне для разгрузкі курскай або белгародскай груповак УС РФ.