Рабочыя знайшлі старую капсулу часу
6- 12.06.2026, 19:07
- 2,776
Запіска з яе прадказала іх будучыню.
У Лондане падчас маштабнай рэстаўрацыі знакамітага парка Крыстал-Пэлас рабочыя пад бюстам вядомага архітэктара сэра Джозэфа Пакстана выявілі капсулу часу, закладзеную яшчэ ў 1964 годзе.
Унутры металічнай скрынкі знаходзіліся некалькі манет і рукапісная запіска. Пра гэта паведамляе The Guardian.

Фото: The Guardian
Аўтар запіскі, які падпісаўся як П. Райт Патэрсан, распавёў пра сваю ўдалую стаўку на скачках Эпсамскага дэрбі. Выйгрыш яму прынёс конь па мянушцы Санта-Клаўс. Таму ў сваім пасланні ён параіў — паставіць на каня, імя якога будзе звязана з Калядамі.
Рабочыя праверылі пасланне з мінулага
Кіраўнік каманды, якая праводзіла рэстаўрацыйныя працы, Джош Смолс распавёў, што спачатку ўспрыняў запіску як жарт. Але ідэя праверыць прадказанне падалася яму незвычайнай, і ён разам з калегамі вырашыў зрабіць гэта падчас чарговага Эпсамскага дэрбі.
Сярод прэтэндэнтаў на перамогу аказаўся конь па мянушцы «Каляды». Таму брытанец паставіў на фаварыта з запіскі 20 фунтаў стэрлінгаў.

Нечакана для ўсіх работнікаў прадказанне сапраўды збылося. Конь «Каляды» першым перасек фінішную рысу, а знойдзеная ў капсуле запіска стала прадметам абмеркаванняў у сацыяльных сетках.
Пасля перамогі каня гісторыя атрымала працяг. Высветлілася, што капсулу часу знайшоў рабочы на імя Крачун Марыус Дорын. Пасля гэтага мужчына распавёў, што слова ў гэтым імені «крачун» на румынскай мове азначае «Каляды».
Такое супадзенне здзівіла яго калег не менш, чым сама перамога каня. Бо многія палічылі такое супадзенне падзей неверагодным: запіска з каляднай парадай, конь па мянушцы «Каляды» і чалавек, чыё імя звязана з зімовым святам.
Пакуль невядома, ці ўдалося знайсці аўтара запіскі або яго сваякоў. А сама гісторыя ўжо стала адной з самых абмяркоўваных знаходак года ў Вялікабрытаніі.