Беларускія добраахвотнікі ўзмацнілі ўдары па акупантах
1- 12.06.2026, 19:17
Байцы групы «Тэрор» апублікавалі кадры сваёй працы.
У тэлеграм-канале Групы цяжкага ўзбраення «Тэрор» з'явіліся фота, на якіх паказана, як байцы падраздзялення адаптуюцца да ўмоў вядзення сучаснай вайны, якія мяняюцца літаральна на вачах.
«Вайна дыктуе свае правілы. Мы, як і многія іншыя спецыялісты, адаптуемся да яе рэалій. Немагчыма паспяхова дзейнічаць на тэатры ваенных дзеянняў, калі ты абмежаваны ў сродках і, тым больш, у навыках. Рознапланавасць задач — разведка, лагістыка і, канечне ж, «ўдарка» — узялі на сябе БПЛА.

Яшчэ зімой большасць нашага калектыву прайшла навучанне па кіраванні ўдарнымі дронамі. А ўжо пачынаючы з вясны, мы выконваем баявыя задачы з іх выкарыстаннем. Цяпер у нашых руках не толькі мінамёты, РСЗА, іншыя буйнакаліберныя сродкі падаўлення расійскай сволачы, але і «смерць з неба».
На фота вы бачыце аператараў і працоўныя працэсы з пачатку новага этапу нашага шляху.




