12 чэрвеня 2026, Пятніца, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Па адчуваннях, мяне нават за чалавека не лічаць»

1
«Па адчуваннях, мяне нават за чалавека не лічаць»
Ілюстрацыйнае фота

Беларуска расказала, як выжывае на адпрацоўцы пасля каледжа.

Беларуска падзялілася ў Threads гісторыяй сваёй адпрацоўкі ў школе пасля заканчэння каледжа. У 19 гадоў яе накіравалі далёка ад дома — у іншы горад, з цяжкімі ўмовамі працы і невялікай зарплатай. Паводле слоў дзяўчыны, гэтых грошай ледзь хапае на арэнду жылля, прадукты і абавязковыя плацяжы. Пры гэтым атрымаць кампенсацыю за арэнду кватэры, якая належыць маладым спецыялістам, яна так і не змагла.

Аўтарка допісу піша, што пасля каледжа яе размеркавалі за 200 кіламетраў ад роднага горада. Каб трапіць дадому і пабачыць родных, ёй даводзіцца дабірацца каля пяці гадзін з некалькімі перасадкамі. Спачатку ёй прадаставілі пакой у гуртожытку, аднак з-за ўмоў пражывання дзяўчына была вымушаная здымаць кватэру.

Але і тут узнікла праблема: уладальнікі жылля адмовіліся заключаць афіцыйную дамову і плаціць падатак. З-за гэтага маладая спецыялістка засталася без нават невялікай кампенсацыі, якую паводле закону магла б атрымліваць за арэнду жылля.

«Працую ў школе (не настаўніцай). Сам горад — мікраскапічны, а зарплата — літаральна мінімальная з маленькай надбаўкай „маладога спецыяліста“, якая выглядае як плявок у душу», — напісала аўтарка допісу.

У іншым допісе яна ўдакладніла, што апошні месяц працавала на дзве стаўкі. І атрымала 1320 рублёў.

«Разлік па голай мінімалцы гадзін, і гэта з тым жа падвышаным падатковым вылікам для маладых спецыялістаў. Ніякай надбаўкі за аб’ём працы, які вырас у чатыры разы. Ніякіх надбавак за поспехі ў працы. Па адчуваннях, мяне нават за чалавека не лічаць. Вось і паспрабуй цяпер на 1300 рублёў пражыць два месяцы», — напісала яна.

Два месяцы жыць на гэтыя грошы дзяўчыне давядзецца, бо, верагодна, яна плануе аформіць адпачынак за ўласны кошт на час сесіі на завочнай форме навучання. Пра такія планы яна таксама казала на сваёй старонцы.

Паводле яе слоў, звычайна ўвесь заробак ідзе на ежу, арэнду жылля і іншыя абавязковыя плацяжы.

«З кожным днём доўг за адпрацоўку змяншаецца. З кожным днём напружанне расце. І з кожным днём артыкул за прагул становіцца ўсё больш бяскрыўдным у маіх вачах. За час працы тут знікла большая частка маіх сацыяльных кантактаў, нават нягледзячы на тое, што амаль усе яны былі анлайн. Я засталася адна», — пажалілася яна.

Дзяўчына паскардзілася на сацыяльную ізаляцыю, рост нагрузкі на працы і складанасці са спалучэннем працы і вучобы ва ўніверсітэце. Паводле яе слоў, за час працы ў яе пагоршыўся псіхалагічны стан: з’явіліся ў тым ліку трывожнасць і праблемы са сном. У выніку яна працуе на дзве стаўкі, спрабуючы зарабіць больш грошай, а звярнуцца да псіхатэрапеўта і іншых лекараў не можа ў тым ліку з-за фінансавых цяжкасцяў і неабходнасці браць адгул са стратай часткі заробку.

Пад яе допісамі зусім няшмат каментараў, але і сярод іх не ўсе падтрымалі маладую спецыялістку.

«Навошта вам дзве стаўкі ў школе? Разумею так, на вас сядзяць і завальваюць абавязкамі. Любы перыяд можна выкарыстаць па максімуме. Здаецца, гэты вам дадзены для развіцця сябе. Выстаўленне межаў і гэтак далей. Замест гэтага вы давялі сябе да трывожнасці. Колькі вам засталося адпрацоўваць? Калі яшчэ доўга, прыбірайце ўсю лішнюю працу, якая не ўваходзіць у вашу адну стаўку, і шукайце другую працу дыстанцыйна з нармальным заробкам. Такімі тэмпамі сканчэнне адпрацоўкі вас не ўратуе — зменіце працу, і там зноў сядуць на шыю».

«Калі ты працуеш за дваіх, гэта не роўна дзвюм стаўкам у аплаце».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках