Літва закрывае яшчэ два памежныя пункты на мяжы з Беларуссю
64- 21.02.2024, 23:02
- 43,908

З 1 сакавіка.
У Літве адобрылі закрыццё яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю з 1 сакавіка. Такую пастанову прыняў літоўскі ўрад у сераду, 21 лютага, паведамляе LRT.
З 1 сакавіка 2024 года будуць закрытыя КПП «Лаварышкес» (сумежны - «Катлоўка») і «Райгардас» («Прывалка»). Беларуска-літоўскую мяжу можна будзе пераехаць толькі праз два астатнія пункты пропуску — «Меднікі» і «Шальчынінкай».
Аднак для гэтых КПП таксама будуць уведзеныя больш жорсткія захады ў кантрольна-прапускной сістэме, уключаючы забарону на перасячэнне граніцы для пешаходаў і раварыстаў.
Нагадаем, з 18 жніўня мінулага года Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю: «Шумскас» (з беларускага боку «Лоша») і «Тверачус» («Відзы»). Гэта было зроблена ў адказ на магчымыя пагрозы з боку размешчаных у нашай краіне наймітаў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнера».
У лютым 2024 года ў Літве прапанавалі закрыць яшчэ два пагранпункты на мяжы з Беларуссю.
Такую прапанову зрабілі ў камісіі па нацыянальнай бяспецы Літвы. Таксама там прапанавалі абмежаваць пасадку і высадку пасажыраў у чыгуначным пункце пропуску «Кена» і зменшыць колькасць дазволаў для беларускіх і літоўскіх кіроўцаў на рэгулярныя аўтобусныя перавозкі.