24 лiстапада 2026, aўторак, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з'явіліся небяспечныя клопы

У Беларусі з'явіліся небяспечныя клопы
Ілюстрацыйнае фота

Адзін з іх паспеў распаўсюдзіцца амаль па ўсёй краіне.

У Беларусі ўсё часцей сустракаюць два чужародныя віды клопаў. Адзін з іх паспеў распаўсюдзіцца амаль па ўсёй Беларусі, а найбольш паўночнай кропкай яго выяўлення стаў Мінск. Пра гэта газеце «Навука» паведаміла старшы навуковы супрацоўнік НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Вольга Найман.

Навукоўцы б'юць трывогу

У 2020 годзе ў беларускай частцы Белавежскай пушчы выявілі амерыканскага хваёвага клопа. Калі раней яго сустракалі пераважна ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях, то з 2024 года шкоднік з'явіўся і ў Гродзенскай вобласці, а пазней дабраўся і да сталіцы. Пакуль гэты від не выяўлены толькі ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях.

Яшчэ аднаго чужароднага шкодніка — дубовую карункавую блашчыцу — беларускія навукоўцы ўпершыню заўважылі ў жніўні 2025 года ў Кобрынскім раёне. Пакуль спецыялісты не маюць дадзеных пра далейшае распаўсюджанне гэтага насякомага па Беларусі.

Чым небяспечныя

Амерыканскі хваёвы клоп сілкуецца больш чым 40 відамі хваёвых раслін, уключаючы сасну звычайную. З-за шкодніка дрэвы даюць значна менш насення. Акрамя таго, гэта насякомае здольнае пераносіць грыбок, які выклікае аслабленне і ўсыханне сасон.

Дубовая карункавая блашчыца пасяляецца калоніямі на лісці і высмоктвае з лісця сок. У выніку лісце ападае раней часу, дрэвы горш пераносяць маразы і ў асобных выпадках могуць загінуць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲