18 лiстапада 2026, Серада, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска замовіла «Яндекс Go», а кіроўца запатрабаваў ад яе «ехаць у пэўнай позе»

Беларуска замовіла «Яндекс Go», а кіроўца запатрабаваў ад яе «ехаць у пэўнай позе»
Ілюстрацыйнае фота

Новыя правілы перавозкі пасажыраў?

Вадзіцель таксі «Яндекс Go» спыніў аўтамабіль і адмовіўся працягваць паездку з-за таго, што пасажырка сядзела ў салоне, закінуўшы нагу на нагу. Пра гэта распавяла ў сацсетцы Threads карыстальніца Кацярына. На яе пост адрэагавалі ў прэс-службе сэрвісу, піша «Зеркало».

Дзяўчына распавяла, што пасля пасадкі ў таксі Hongqi EM5 яна паставіла рэчы на падлогу, прышпілілася, і паездка пачалася.

«Для зручнасці я закінула нагу на нагу… І з гэтага моманту пачалася пацеха. Вадзіцель патрабаваў, каб я села нармальна. Нармальна — гэта як? Што вы маеце на ўвазе? Аказваецца, ад мяне патрабавалася не закідваць нагу на нагу, бо я магу выпэцкаць салон. Пасля высвятлення, чаму я павінна ехаць у пэўнай позе, вадзіцель спыніўся і запатрабаваў скончыць паездку. Я настаяла, каб паездку перапыніў ён, а не я. Пасля гэтага я выйшла з машыны. У поўным шоку і непаразуменні. У нас новыя правілы перавозкі пасажыраў?» — звярнулася да «Яндекс Go» Кацярына.

Яна дадала, што напісала ў тэхпадтрымку сэрвісу, і грошы за паездку ёй вярнулі.

«Але я расплакалася і незадаволеная аказанай паслугай», — распавяла жанчына.

У таксі адрэагавалі на пост.

«Калі ласка, напішыце нам у дырэкт Instagram ваш нумар тэлефона і дашліце скрыншот замовы. Адмаўляцца выконваць паездку далей вадзіцель з-за гэтага дакладна не павінен быў. Заўсёды ўсё можна вырашыць спакойна», — адказалі ў «Яндекс Go».

У сэрвісе, паводле слоў Кацярыны, ёй паабяцалі «прыняць меры».

У каментарыях карыстальнікі рэзка выказаліся пра рэакцыю вадзіцеля:

«Некаторыя вадзіцелі таксі зусім а***лі і незразумела каго з сябе ўявілі! Я так разумею, што ніякія меры па скаргах кліентаў не прымаюцца да ўвагі, і яны лічаць, што могуць рабіць усё, што ім уздумаецца. Хаця насамрэч яны проста аказваюць паслугу кліенту! Проста няма слоў! Столькі розных сітуацый. То не бяруць заказы, калі ўказваеш, што з дзіцём. То не так сеў, то не так дзверы закрыў, то размаўляць нельга. Хутка дыхаць ужо ў машыне забароняць. Нудзіць ад такога абслугоўвання!» — hlebnoe_poliushko.

«Вось гэта сапраўдны мужчына, мда», — alexandry_ia.

«Т таксама хацелася б даведацца, якія такія меры яны прымаюць, што гэтых мер ніхто не баіцца. І дзе менавіта можна даведацца, што яны дакладна прымаюцца, гэтыя меры, і якія менавіта па кожным канкрэтным выпадку: упэўненая, іх шмат. Але толькі і пішуць, што будуць прынятыя меры. На гэтым усё і заканчваецца. Толькі і могуць, што вярнуць грошы за паездку. А тое, што чалавек не даехаў, куды збіраўся, магчыма, спазніўся на важную сустрэчу, яшчэ кудысьці, і яму яшчэ і настрой сапсавалі сваім хамствам, нікога не хвалюе», — hlebnoe_poliushko.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲