У Беларусі адкрываецца новая сетка крамаў
- 18.11.2026, 10:31
Першыя пяць гандлёвых кропак з’явяцца ў Мінску, Гродне, Лідзе, Оршы і Жодзіне.
Новая сетка заакрамаў будзе працаваць пад брэндам «Тео&Лео». Першыя пяць гандлёвых кропак адчыняцца 20 лістапада ў Мінску, Гродне, Лідзе, Оршы і Жодзіне, піша Onlíner.
Сетку запускае кампанія «Доброном», якая таксама развівае прадуктовыя крамы «Копеечка» і «Маяк» і крамы касметыкі і бытавой хіміі Oliva. Цяпер рытэйлер пашырае сваю прысутнасць у рознічным гандлі, развіваючы накірунак тавараў для хатніх жывёл.
У крамах «Тео&Лео» будуць прадаваць тавары для катоў, сабак, птушак і грызуноў. У асартымент увайдуць кормы і ласункі, напаўняльнікі, сродкі для догляду і гігіены, цацкі і аксэсуары. Сярод тавараў таксама будуць міскі, лежанкі, павадкі і іншыя прыналежнасці для жывёл. У кампаніі паведамляюць, што прадставяць прадукцыю папулярных брэндаў.
Першыя крамы сеткі адчыняцца па гэтых адрасах:
Мінск — ТЦ Green Time, вул. Рудобельская, 3;
Гродна — вул. Кабяка, 26;
Ліда — вул. Свярдлова, 180;
Орша — вул. Сяргея Грыцаўца, 16А;
Жодзіна — пр-т Леніна, 22.