Еўрапейскі суд пакінуў у дзеянні санкцыі супраць «Гродна Азота» і «Хімвалакна»
5- 21.02.2024, 16:18
- 4,786
Яны прасілі зняць абмежавальныя захады.
Прадпрыемствы «Гродна Азот» і яго філіял «Хімвалакно» звярнуліся ў Еўрапейскі суд з патрабаваннем скасаваць санкцыі, але суд пазоў не падтрымаў і пакінуў санкцыі ў дзеянні. Кампаніі падалі пазоў 2 сакавіка 2022 года. Суд вынес пастанову 21 лютага.
Уводзячы санкцыі, Рада ЕЗ абгрунтавала сваю пастанову тым, што прадпрыемствы з'яўляюцца «крыніцай значных даходаў для рэжыму Лукашэнкі» і такім чынам падтрымліваюць рэжым. ЕЗ таксама мяркуе, што «Гродна Азот» нясе адказнасць за рэпрэсіі і супраць грамадзянскай супольнасці, бо на заводзе звальнялі і запалохвалі супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах і забастоўцы.
Суд палічыў, што кампаніі былі ўключаныя ў санкцыйны спіс законна і пастанавіў пакінуць санкцыі ў дзеянні. Цяпер прадпрыемствы павінны аплаціць судовыя выдаткі.