27 лiпеня 2024, Субота, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спікер УСУ растлумачыў, чаму Расея скідае бомбы на свае вёскі

4
Спікер УСУ растлумачыў, чаму Расея скідае бомбы на свае вёскі
ЮРЫЙ ІГНАТ

Зношанасць авіяпарку тут ні пры чым.

Расейскія самалёты «губляюць» бомбы на тэрыторыі РФ да падлёту ва Украіну. Зрэшты, не варта спадзявацца на тое, што гэта сведчыць аб зношанасці іх авіяпарку.

Як заявіў спікер Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат у інтэрв'ю «Укрінфарму», расейцы маюць заводы, якія могуць аднаўляць і падаўжаць рэсурс старых самалётаў.

«А тое, што не далятае, - гэта іх крыварукасць, магчыма, памылка, магчыма, нейкія іншыя фактары пацягнулі тое, што бомба сышла проста раней, можа, проста не хочацца падлятаць бліжэй і станавіцца цэллю для нашай СПА? Гэтак жа Ту-95 ракеты пускаюць, і часта яны падаюць у Каспійскае мора. Там шмат ужо «плавае», мабыць, па моры тых ракет, якія проста не спрацавалі. Спадзяемся, што такіх ракет будзе ўсё больш і больш. Магчыма, праз санкцыі, якія часткова ўплываюць і яны недаатрымліваюць нейкія запчасткі, замяняюць іх нейкімі іншымі кампанентамі, магчыма, гэта ўплывае», - адзначыў Ігнат.

Расейцы «губляюць» авіябомбы

У апошні час пачасціліся выпадкі, калі расейскія бомбы і ракеты не далятаюць да Украіны і падаюць на расейскія вёскі. Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі прааналізавала гэтыя выпадкі і ўказала на магчымую прычыну такіх «промахаў».

21 студзеня расейскі вайсковы самалёт скінуў авіябомбу на дамбу ў Белгародскай вобласці ля хутара Іёнаўкі. Тады авіябомбу ФАБ-250 знайшлі ў вадаёме. У выніку скіду бомбы часткова была пашкоджаная плаціна. У Мінабароны РФ гэты інцыдэнт не каментавалі.

1 лютага самалёт РФ выпусціў авіябомбу над акупаваным горадам Зімагор'ем у так званай «ЛНР». Бомба, як мяркуецца, ФАБ-500, упала на вуліцы Пархоменкі. Жыхароў вуліцы эвакуявалі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках