У Смалявічах са школы эвакуявалі 77 чалавек
2- 21.02.2024, 17:04
- 4,416
![У Смалявічах са школы эвакуявалі 77 чалавек](https://i.c97.org/ai/584563/aux-head-1708524236-20240221_shkola_smolevichi_2_360.jpg)
У тым ліку 65 вучняў.
21 лютага ў школе №2 у Смалявічах адбылося задымленне. На месца здарэння прыбылі пажарныя.
Вучняў школы эвакуявалі. Пацярпелых няма, паведамляе МНС.
Задымленне адбылося ў паддашкавым памяшканні. Да прыбыцця ратавальнікаў з будынка эвакуявалі 77 чалавек, у тым ліку 65 вучняў. Тленне было ліквідаванае пажарнымі.
![](https://i.c97.org/ai/584563/aux-1708523944-6464.jpg)