У Расеі за дапамогу УСУ затрымалі дзяўчыну экс-чэмпіёнку свету ў боксе
8- 21.02.2024, 17:22
- 11,814
Ксенія Карэліна мае грамадзянства РФ і ЗША.
Былы ўладальнік тытула IBO у паўсярэдняй вазе Крыс ван Хердэн паведаміў, што яго любімая Ксенія Карэліна затрыманая ў Расеі.
Як піша korrespondent.net, Ксенію арыштавалі, калі пара спрабавала прыехаць у Расейскую Федэрацыю, каб наведаць родных.
«Заклікаю ў малітве. У Расеі затрыманая мая дзяўчына. Змагаемся за цябе, Ксенія, і любім», - напісаў Хердэн.
‼️ Please pray ‼️
— Chris van Heerden (@TheHeat001) February 20, 2024
Russia has detained my girlfriend 😭😭 pic.twitter.com/fobBrqqGtk
Як паведамляюць расейскія прапагандысцкія СМІ, крымінальная справа ў дачыненні да Ксеніі Карэлінай звязаная з тым, што дзяўчына падтрымала барацьбу ўкраінскага народа супраць расейскіх тэрарыстаў. 24 лютага 2022 года яна перавяла 51,8 даляра ў адзін з фондаў для дапамогі Украіне і УСУ. За гэта ёй пагражае ад 12 да 20 год пазбаўлення волі.
Таксама паведамляецца, што на тэрыторыі ЗША Ксенія Карэліна неаднаразова ўдзельнічала ў акцыях у падтрымку Украіны.
Адзначым, што Карэліна мае грамадзянства РФ і ЗША і пражывае ў Лос-Анджэлесе.
Хердэн - 36-гадовы паўднёваафрыканскі баксёр, які выступае на прафесійным узроўні з 2006 года. Былы чэмпіён IBO ў паўсярэдняй вазе.