Да +9°С чакаецца ў Беларусі 22 лютага
- 21.02.2024, 19:12
- 1,768

Пераважацьме воблачнае надвор'е.
Да плюс 9 градусаў і дажджы з мокрым снегам чакаюцца ў Беларусі 22 лютага, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі, у асноўным дождж, уначы з мокрым снегам. Уначы і раніцай месцамі слабы галалёд. У асобных раёнах слабы туман, на дарогах месцамі галалёдзіца.
Вецер паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 3 - плюс 3 градусы, а на захадзе - да плюс 5 градусаў. Удзень тэмпература будзе вагацца ад плюс 1 градуса на паўночным усходзе да плюс 9 градусаў на захадзе і поўдні.