13 траўня 2026, Серада, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кухару ў Менску прапануюць заробак ад 18 000 рублёў

12
Кухару ў Менску прапануюць заробак ад 18 000 рублёў

Патрабуецца веданне замежнай мовы.

Прапанову працы размясцілі ў Дзяржаўным банку вакансій. Патрабаванні да будучага супрацоўніка апісаныя дакладна: шмат досведу і веданне замежнай мовы. Але чапляецца вока за лічбы заробку, паведамляе «Анлайнер».

Вакансія мае на ўвазе кіраванне структурным падраздзяленнем у сферы грамадскага харчавання. А калі сказаць прасцей, то шукаюць шэф-кухара. Заробак абяцаюць памерам ад 18 500 да 19 100 рублёў. Рэжым працы – адна змена, занятасць на стаўку. Адрас працоўнага месца таксама пазначаны: Менск, раён праспекта Пераможцаў.

Адукацыя ў кандыдата можа быць сярэдняй спецыяльнай. Яшчэ сярод пажаданняў да будучага супрацоўніка наймальнік вылучыў досвед. Трэба паспець папрацаваць не менш за восем гадоў у сферы грамадскага харчавання, шэфам – не менш за чатыры, яшчэ не менш за пяць гадоў – у краінах ЕЗ або ЕАЭС. А ў якасці дадатковай інфармацыі пазначанае яшчэ і свабоднае валоданне ангельскай мовай.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках