20 траўня 2024, панядзелак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія вярнула рэжым узмоцненай аховы на мяжы з Беларуссю

1
Латвія вярнула рэжым узмоцненай аховы на мяжы з Беларуссю

Ён будзе дзейнічаць да 12 верасня гэтага года.

З 13 сакавіка Латвія зноў увяла ўзмоцнены рэжым аховы мяжы з Беларуссю, які будзе дзейнічаць да 12 верасня гэтага года.

Пра гэта паведамляе Delfi.

Напярэдадні ўрад краіны прыняў пастанову ўвесці рэжым узмоцненай аховы ў Лудзенскім, Краслаўскім і Аўгшдаўгаўскім краях, у Каўнацкай воласці Рэзекненскага краю і Даўгаўпілсе ў сувязі з ростам колькасці спробаў незаконнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы.

Дзяржаўная памежная ахова Латвіі забяспечвае бесперапынную ахову ўсходняй мяжы, аднак у сувязі з ростам колькасці спробаў незаконнага перасячэння мяжы Дзяржаўнай паліцыі і Нацыянальным узброеным сілам даручылі дапамагаць памежнікам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках