20 траўня 2024, панядзелак, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнберг: З усёй крэатыўнасцю Украіна даказала, што Расею можна біць на полі бою

7
Столтэнберг: З усёй крэатыўнасцю Украіна даказала, што Расею можна біць на полі бою

Расея плаціць вельмі высокі кошт за невялікія дасягненні на вайне.

Расея плаціць вельмі высокі кошт за невялікія дасягненні на вайне. І Украіна даказала, што можа знішчаць ворага на полі бою і на моры, і ў небе.

Як паведамляе «Укрінфарм», пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг у Брусэлі падчас супольнага з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам звароту да прэсы з нагоды 25-й гадавіны ўваходжання Польшчы ў NATO.

«З усёй крэатыўнасцю Украіна даказала, што Расею можна біць (на полі бою. – Рэд.). Расея плаціць вельмі высокі кошт за невялікія дасягненні. Пуцінская вайна ўжо каштавала Расеі больш за 350 000 ваенных стратаў. На моры ўкраінскія сілы патапілі або абясшкодзілі істотную частку расейскага Чарнаморскага флоту. У небе Украіна збівае ключавыя расейскія здольнасці, уключаючы высакаякасныя выведныя самалёты», – сказаў Столтэнберг.

У той самы час ён адзначыў, што, нягледзячы на цяжкія страты расейскіх войскаў, Пуцін не мае намеру адмаўляцца ад мэтаў сваёй агрэсіўнай вайны. Сітуацыя застаецца цяжкай, паколькі Украіна мае вострую патрэбу ў боепрыпасах.

«Кожны дзень затрымкі ў Кангрэсе ЗША адбіваецца на полі бою. Апытанні, праведзеныя ў Альянсе, сведчаць, што дзве траціны нашых грамадзянаў па абодва бакі Атлантыкі хочуць, каб іх краіны прадаўжалі падтрымліваць Украіну. Большасць у Кангрэсе таксама станоўча настроеная на прадаўжэнне такой дапамогі. Цяпер нам трэба перавесці гэтую грамадскую і палітычную падтрымку ў галасаванне як мага хутчэй», – падкрэсліў генеральны сакратар NATO.

Кіраўнік Альянсу падзякаваў Польшчы, якая з пачатку расейскай агрэсіі была сярод краінаў, якія найбольш магутна падтрымалі Украіну, прапанавала зброю і прыняла ў сябе больш за мільён украінскіх бежанцаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках