17 траўня 2024, Пятніца, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Жыве Беларусь!»: Шура з Бі-2 праспяваў песню з Ксеніяй Жук з Naviband

5
«Жыве Беларусь!»: Шура з Бі-2 праспяваў песню з Ксеніяй Жук з Naviband

На канцэрт у Варшаве прыйшлі тысячы беларусаў.

16 сакавіка ў Варшаве адбыўся канцэрт Бі-2, на які прыйшлі тысячы беларусаў. Песню «Мой рок-н-рол» гітарыст Шура (Аляксандр Уман) выканаў разам з Ксеніяй Жук з NaviBand.

Са сцэны Шура расказаў, што напісаў гэтую песню ў сваім родным Бабруйску ў 1988 годзе і папрасіў беларусаў у зале падняць рукі. Не менш за палову гледачоў адрэагавалі. «Жыве Беларусь!» – пракрычаў у мікрафон музыка Бі-2 і перадаў прывітанне землякам. Гледачы скандавалі «Жыве Беларусь!» у адказ.

«Бі-2» – рок-група, утвораная ў 1988 годзе ў Бабруйску. Заснавальнікі і нязменныя ўдзельнікі – Шура Бі-2 (гітара, вакал) і Лёва Бі-2 (асноўны вакал). У 2023 годзе ўдзельнікі групы эмігравалі ў Ізраіль. 25 студзеня 2024 года групу Бі-2 у поўным складзе затрымала паліцыя Тайланда. Расейскі консул настойліва патрабаваў выдачы ўдзельнікаў ансамбля ў Расею. Дзякуючы ўмяшанню міжнародных сілаў атрымалася не дапусціць іх выдачы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках