27 красавiка 2024, Субота, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску выставілі на аўкцыён вядомую краму канфіскату

9
У Менску выставілі на аўкцыён вядомую краму канфіскату

Пачатковы кошт - 2,5 мільёна даляраў.

Памяшканне, якое належыць гандлёваму дому "Усходні", на Ігуменскім тракце, 16 выставілі на аўкцыён. Па гэтым адрасе знаходзіцца крама канфіскату "Ваш выбар". Інфармацыя аб аўкцыёне з'явілася на сайце Мінскага гарадскога цэнтра нерухомасці. Realt распавёў, якая пачатковая цана лота.

Гандлёвае памяшканне на Ігуменскім тракце займае плошчу больш за 2800 квадратаў. Пачатковы кошт — 8?+179?347 рублёў (блізу 2 млн 530 тысяч даляраў). Аўкцыён будзе праходзіць на падвышэнне кошту. Таргі пройдуць 19 красавіка аб 11.00. Заяўкі на ўдзел прымаюць да 17 красавіка.

Што за сетка «Ваш выбар»?

«Ваш выбар» - сетка канфіскаваных тавараў, у Менску працуе некалькі крам, ёсць яны і ў іншых гарадах. Тут прадаюцца тавары, якія былі канфіскаваныя на мяжы, а таксама арыштаваны ў рамках крымінальных спраў або за пазыкі. Цэннікі на такіх таварах ружовага колеру. Акрамя такога канфіскату, у краме прадаюцца і новыя рэчы — ад прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. Напрыклад, лён ад «Белмастацпромыслы» ці посуд ад «Белмастацкераміка». Кошты на такія тавары ніяк не адрозніваюцца ад коштаў на іх у іншых крамах. У мінулым годзе мы расказвалі, што можна купіць у прэміяльным канфіскаце і ў іншых крамах сеткі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках