Збіты з другой ракеты: падрабязнасці катастрофы Су-27 у Крыме
8- 29.03.2024, 8:13
- 32,962
Самалёт патануў у Чорным моры.
Падзенне Су-27 расейскіх акупантаў над Крымам было не тэхнічнай няспраўнасцю, як гэта спрабуе падаць крамлёўская прапаганда, а вынікам працы СПА захопнікаў.
Пра гэта пішуць і ўкраінскія, і расейскія паблікі. У расейскіх Z-колах сцвярджаюць, што ў працы іх СПА нібыта адбыўся збой у сістэме «свой-чужы». Паводле папярэдняй інфармацыі, самалёт быў збіты з комплексу С-400.
У той жа час Тэлеграм-канал крымскіх партызан "Крымскі вецер" піша, спасылаючыся на ўласныя крыніцы, што Су-27 быў збіты расейцамі з другой ракеты.
Таксама Z-паблікі сцвярджаюць, што ўжо праз гадзіну пасля аварыі былі затрыманыя некалькі афіцэраў ВКС. Расейскія прапагандысты скардзяцца, што гэта ўжо не першы выпадак «працы» СПА па сваіх жа самалётах, і спрабуюць у гэтым убачыць здраду.
Украінскія вайскоўцы пакуль ніяк не каментуюць інцыдэнт з катастрофай Су-27 над Чорным морам.
Нагадаем, што ў чацвер, 28 сакавіка, расейскі вайсковы самалёт Су-27 упаў у Чорнае мора, што, у сваю чаргу, пацвердзілі «ўлады» Крыма.
Пілоту ўдалося катапультавацца: у якасці пацвярджэнняў расейцы апублікавалі адпаведныя здымкі.